Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Девять работников посольства США хотят выступить наблюдателями на выборах в Беларуси

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.01.2018

Выдаткі на падрыхтоўку і правядзенне мясцовых выбараў скарочаны на 10 %.

Пра гэта было сказана на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пры разглядзе пастановы аб унясенні змяненняў у каштарыс расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання.

Раней каштарыс быў зацверджаны ў суме 21 млн. 491 тыс. беларускіх рублёў, а пасля скарачэння агульная сума выдаткаў на правядзенне выбараў склала 19 млн. 386 тыс. рублёў.



— Калі размеркаваць гэтую суму на ўсіх выбаршчыкаў, то выйдзе каля 1,5 долара на аднаго чалавека, — адзначыла старшыня Цэнтр-выбаркама Лідзія Ярмошына. — Я думаю, што мы трацім па мінімуме. Гэта вельмі невялікая сума, калі параўнаць з еўрапейскімі стандартамі — там як мінімум пяць долараў на выбаршчыка.

Якія артыкулы пайшлі пад скарачэнне? Набыццё канцтавараў, транспартныя паслугі, паслугі сувязі і камандзіроўкі. Акрамя таго, зарплаты па ўсіх камісіях зменшыліся ў сярэднім на 5,5 %.

Таксама Лідзія Ярмошына расказала, што некаторыя дыпламаты выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў. Яна нагадала, што міжнародныя назіральнікі для маніторынгу такіх выбараў звычайна не запрашаюцца, аднак у Беларусі існуе наступная традыцыя: замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў нашай краіне, маюць права весці кароткатэрміновае назіранне.

Найбольшую цікавасць да выбараў праяўляюць Злучаныя Штаты Амерыкі, чые прадстаўнікі ўжо звярнуліся і ў Міністэрства замежных спраў, і ў Цэнтрвыбаркам: яны хочуць акрэдытаваць дзевяць работнікаў амерыканскага пасольства.

Адзначым, што акрэдытаваныя замежныя назіральнікі могуць знаходзіцца на любых участках для галасавання, працаваць на пасяджэннях усіх выбарчых камісій. Больш за тое, яны могуць прысутнічаць нават да заканчэння падліку галасоў.

Таксама на пасяджэнні было абвешчана, што актыўным выбарчым правам змогуць скарыстацца амаль 101 тыс. грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!