Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 9 °C

Ганаруся Міншчынай

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.01.2018

Людміла Іванаўна ВІТКО, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы:

— У гэты дзень я вяла ўрачыстую цырымонію ўзнагароджвання працаўнікоў Міншчыны — яна праходзіла ў абласным выканаўчым камітэце. І мой сувядучы Яўген Асташоў заўважыў: “Калі ты зачытваеш прозвішчы нясвіжскіх людзей, ты іх неяк асабліва выдзяляеш”. Сапраўды, я і сама адзначала такое. Таму што перапаўняе гонар за свой раён.



У Палацы Рэспублікі быў паказаны відэаролік пра Мінскую вобласць, названы флагманы рэгіёна — Мінскі, Дзяржынскі і Нясвіжскі раёны. Слухала — і было вельмі радасна за Нясвіжчыну, дзе жыву і працую, за яе лю-дзей, іх здабыткі, за свой, няхай невялікі, уклад у агульныя поспехі.

Нават на лагатыпе святочнага мерапрыемства была “часцінка” Нясвіжчыны: разам з выявамі Кургана Славы і БелАЗа на ім змясцілі выяву нашага замка.

Таму гонар за Міншчыну, пачуццё патрыятызму — так, гэта ёсць у маёй душы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!