КАЛЯДНАЯ СУСТРЭЧА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калі людзі збіраюцца разам і калі яны аднаго ўзросту і агульных інтарэсаў, гэта вельмі прыемна. Іменна дадзеная акалічнасць цэментуе дзейнасць клуба “Альбом майго жыцця”, які  ўжо шмат гадоў дзейнічае пры Нясвіжскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Яго кіраўнік Наталля Дзігмунтовіч запрасіла  ўдзельнікаў на Калядную сустрэчу ў раённую бібліятэку. Да іх прыйшлі юныя слухачы нядзельнай школы пры Свята-Георгіеўскім храме г. Нясвіжа. Дзеці выканалі калядныя песні на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, і гучалі яны пранікнёна і пяшчотна. Кіраўнік хору матушка Маргарыта здолела навучыць дзяцей духоўным песням і правільнаму гучанню, хаця гэта было  няпроста. Прысутным спадабалася выступленне юных вакалістаў, за што апошнія атрымалі дружныя апладысменты. А прадстаўнік НРТЦСАН Наталля Дзігмунтовіч уручыла ім святочныя салодкія падарункі.

Затым свяшчэннаслужыцель Свята-Георгіеўскага храма айцец Павел расказаў пра ўзнікненне святкавання Калядаў як Нараджэння Хрыстова і адказаў на пытанні ўдзельнікаў клуба “Альбом майго жыцця”.

Раіса ХВІР.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.