«Нашы сэрцы адкрыты для партнёраў»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь з’яўляецца міралюбівай еўрапейскай дзяржавай і выступае ў якасці донара бяспекі.

Аб гэтым у аўторак, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Нашы сэрцы заўсёды адкрыты для партнёраў, зацікаўленых ва ўмацаванні адносін, пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва. Беларусь сёння — гэта міралюбівая еўрапейская дзяржава, якая выступае донарам бяспекі і пляцоўкай па ўрэгуляванні шэрагу канфліктаў у рэгіёне, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Беларускія прапановы па розных мадэлях інтэграцыі, сумесным процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам заваёўваюць усё больш прыхільнікаў сярод іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый».

Прэзідэнт адзначыў, што фундаментам стабільнасці, залогам суверэнітэту і незалежнасці любой краіны заўсёды выступае эканоміка.

«У мінулым годзе нам удалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў нашай эканоміцы», — падкрэсліў беларускі лідар. Прыняты таксама важныя рашэнні, прызначаныя стымуляваць дзелавую ініцыятыву і актыўнасць інвестараў. Усямерна падтрым-ліваюцца прадпрымальніцтва і інавацыйная дзейнасць, сфармуляваны зразумелыя правілы для бізнесу. «У Беларусі развіваюцца атамная энергетыка, біятэхналогіі. Створаны беспрэцэдэнтныя прававыя ўмовы для функцыянавання ІТ-індустрыі. Беларускія медыкі ў сваіх клініках на найвышэйшым узроўні навучыліся аказваць паслугі ў галіне нейрахірургіі, кардыялогіі, анкалогіі, транспланталогіі і рэабілітацыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта прадастаўляе дадатковыя магчымасці для ўмацавання сувязей з дзяржавамі на ўсіх кантынентах.

Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў: Грузіі, Егіпта, Ісландыі, Казахстана, Камбоджы, Калумбіі, Кубы, Малайзіі, Мальты, Нігерыі, Таджыкістана, Харватыі.

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

blr.belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.