Не страціць сваёй ідэнтычнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сучасным хутказменлівым свеце беларусам важна не страціць сваёй ідэнтычнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў  у час традыцыйнага прыёму на стары Новы год.

Сённяшняе пакаленне беларусаў жыве ў вельмі няпросты час. Гаворачы аб тым, як развіваецца Беларусь, аб яе становішчы ў бурлівым і хутказменлівым свеце, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў нас няма ніякай магчымасці адгарадзіцца ад негатыўных працэсаў. «Трэба ўмець ім процістаяць, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны навучыцца жыць у гэтым свеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не страціць сваёй ідэнтычнасці, каранёў, ад якіх бярэ пачатак наша беларуская нацыя». Закранаючы перспектывы, Прэзідэнт адкрыта і без усялякага папулізму адзначыў, што лёгка не будзе: «І нават, напэўна, лягчэй не будзе, чым у мінулым, 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбіцыйныя задачы, і, чаго б гэта нам ні каштавала, мы павінны дасягнуць гэтых рубяжоў. Калі мы не будзем рабіць гэтага з года ў год, дні нашай беларускай дзяржаўнасці будуць злічаны». Як бу-дзе развівацца краіна і якой ёй быць у будучым, залежыць ад кожнага грамадзяніна.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі разлічваюць на паляпшэнне сітуацыі. Гаворачы пра адно-сіны да поспехаў краіны як унутры яе, так і за мяжой, Кіраўнік дзяржавы нагадаў крылаты выраз: «Сумна, калі ў вас няма сяброў. Але яшчэ больш сумна, калі няма ворагаў». «Напэўна, і тое, і другое ў нас ёсць. Значыць, мы яшчэ маем некаторыя перспектывы», — дадаў ён.

Такія сустрэчы напярэдадні старога Новага года сталі добрай традыцыяй. На прыём былі запрошаны прадстаўнікі СМІ і творчай інтэлігенцыі — паспяховыя, прыгожыя, натхнёныя людзі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ад іміджу такіх людзей шмат у чым залежыць, як будуць думаць пра народ у цэлым. Разам з тым публічнасць і папулярнасць — гэта вялікая адказнасць, цяжкая ноша.

«Вы — аблічча нашай нацыі і павінны быць узорам для пераймання, стаць сапраўдным носьбітам культуры, этыкету, стылю. Знакамітым персонам — работнікам тэлебачання, культуры і мастацтва, спартсменам — пад сілу ствараць моду на здаровы лад жыцця, на глыбокія веды, фарміраваць пачуццё гонару за свой народ. У гэтым заключаецца іх місія», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам СМІ і творчай інтэлігенцыі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў жыцці людзей творчых прафесій няма такіх паняццяў, як выхадны, свята. Менавіта яны гэтыя святы і ствараюць. Ён падзякаваў творчай эліце за ўсё, што было зроблена ў мінулым годзе, і пажадаў вялікіх поспехаў у годзе бягучым.

blr.belta.by

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.