Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэміі 2017 года

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

— Штогод адзначаць заслугі людзей, жыццё і работа якіх служаць высокім мэтам, — стала ў Беларусі добрай традыцыяй, якой няма аналагаў у свеце. Не дзіўна, што зарадзілася яна менавіта тут, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Нам з вамі дасталася вялікая духоўная спадчына, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Яна — у прыкладзе праведнага жыцця беларускіх святых, у вялікіх тварэннях народжаных на нашай зямлі паэтаў, мастакоў, музыкантаў, дойлідаў. Яна — у духоўным подзвігу народа, які збярог веру, захаваў любоў да Радзімы, павагу да сваёй гісторыі, культуры, нягледзячы на неймаверныя выпрабаванні грозных ваенных часоў і сацыяльныя ўзрушэнні». Прэзідэнт канстатаваў, што сёння ў свеце таксама неспакойна. Ідзе нябачная барацьба ў тым ліку і за душу чалавека, з розных бакоў атакуюцца хрысціянскія асновы маралі, разбураюцца традыцыйныя сямейныя ўстоі. «Пад уздзеяннем інфармацыйнага патоку змяняюцца светапогляд і спосаб жыцця людзей. Усё больш з’яўляецца спакус, усё цяжэй берагчы сэрцы ад цёмных думак і эмоцый. У пагоні за матэрыяльнымі дабротамі і знешняй мішурой людзі страчваюць сапраўдную прыгажосць — унутранае святло добрых пачуццяў і высакародных учынкаў, якімі так славіўся і славіцца наш народ, усё наша славянства», — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, тэлебачанне дзеля рэйтынгаў прывучае гледача да негатыўных навін, скандальных ток-шоу. Сацыяльныя сеткі пазбаўляюць жывых стасункаў, а камп’ютарныя гульні падмяняюць рэальнае жыццё віртуальнай рэчаіснасцю. «Гэта толькі малая частка тых выклікаў, з якімі сутыкаецца сёння грамадства. І такія рэаліі паволі, але метадычна разбураюць сістэму сталых традыцыйных маральных каштоўнасцей. Цяпер вельмі важна не ўпусціць часу, не страціць нашай духоўнай сутнасці. Першарадная роля ў гэтым, безумоўна, належыць культуры, мастацтву, рэлігіі. Іх уплыў на свядомасць чалавека вельмі вялікі. Менавіта гэтыя сферы фарміруюць тыя вобразы і ідэалы, на якія многія арыентуюцца і прымаюць як эталон. Таму дзеячы культуры і мастацтва, работнікі сродкаў масавай інфармацыі, духавенства, педагогі і ўсе, каму не абыякава, якім будзе свет, павінны аб’яднаць намаганні дзеля ўмацавання маральных асноў нашага народа», — заявіў беларускі лідар. «Мы помнім і шануем багатую спадчыну былых пакаленняў. Нязгаснае святло іх высакародных пачуццяў і сёння паказвае нам шлях, напаўняе жыццё глыбокім сэнсам. А сучаснікі павінны надаць ёй больш сілы і яркасці, каб нашы дзеці і ўнукі маглі падхапіць эстафету часоў і перадаць яе далей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Героі гэтай урачыстасці адра-джаюць старажытныя традыцыі беларускіх майстроў, абуджаюць цікавасць да гістарычных дасягненняў нашых продкаў. Адстойваюць сямейныя каштоўнасці, развіваюць дабрачыннасць, выхоўваюць пачуццё патрыятызму ў лю-дзей. Сваім талентам нашы людзі, якія будуць тут (гэта толькі некалькі чалавек), прывіваюць шчырую любоў да высокага мастацтва. Падымаючыся на спартыўны Алімп, праслаўляюць краіну на сусветным узроўні, абуджаюць у сэрцах пачуццё гонару за свой народ і сваю Радзіму», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Міхаіл МАЦІЕЎСКІ,

blr.belta.by

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.