Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Прыгажосць і час на цыферблаце. Фермер сабраў незвычайную калекцыю гадзiннiкаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

Пост опубликован: 12.01.2018

З прыходам новага, 2018-га, года ў салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася новая арыгінальная выстава. На ёй сабраны не карціны, не вырабы народных майстроў, а… гадзіннікі. Гадзіннікі з зязюлямі. У кожнага — свой “твар” і свой “голас”. Гаспадар калекцыі — фермер з вёскі Сейлавічы Аляксандр Таратута — стаў збіраць іх тры гады  таму і зараз прадстаўляе  гледачам 26 мадэлей такіх гадзіннікаў.



Іх радзімай прынята лічыць Германію, зямлю Шварцвальд. Нямецкія майстры “пасялілі” птушку ў  гадзіннік у 1738 годзе. Як гаворыць гісторыя, гадзіннікавы майстар Катэрар, які жыў у горадзе Шэнвальд, паспрабаваў стварыць механізм, які б адзначаў сігналы дакладнага часу кукарэканнем. Аднак канструкцыя атрымлівалася занадта вялікай і нязручнай. Тады майстар вырашыў спыніцца на зязюлі, голас якой было лягчэй імітаваць.

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя гадзіннікі з зязюлямі набылі выгляд казачнага доміка, які майстры ўпрыгожвалі шышкамі, лістамі і рознымі іншымі  дэкаратыўнымі элементамі.

У калекцыі Аляксандра Таратуты абсалютная большасць  экспанатаў з’яўляецца прадукцыяй Сярдобскага  гадзіннікавага завода, які пачаў працаваць у 1943 годзе, ёсць і нямецкі гадзіннік. 18 гадоў таму ЗАТ “СГЗ” было  закрыта, але дзякуючы  захапленню Аляксандра Таратуты мы і цяпер можам палюбавацца на гэтых цікавых і прыгожых сведкаў часу. За кожным з іх — цэлая гісторыя, вялікія і малыя таямніцы, на варце якіх стаяць маленькія механічныя птушачкі са сваім пяшчотным “ку-ку, ку-ку”, што нагадвае нам аб хуткаплыннасці часу і непарушнай сувязі мінулага і будучыні.

Выстава гадзіннікаў з зязюлямі ў салоне-галерэі “Скарбніца” прадоўжыцца да канца студзеня.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!