Сучасныя пісьменнікі — дзецям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Міністэрства інфармацыі краіны абвясціла аб старце праекта «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям». Галоўная мэта — прапаганда чытання, прыцягненне школьнікаў да кнігі, да шырокага знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай.

Суарганізатары акцыі — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры «Вясёлкі», Саюз пісьменнікаў Беларусі, часопіс «Вясёлка», Выдавецкі дом «Звязда», «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа», абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты. У праграме сапраўды творчага праекта — сустрэчы пісьменнікаў са школьнікамі, розныя інтэрактыўныя прэзентацыі кніг, конкурсы чытальнікаў, правядзенне гульняў і самых розных імпрэз, прысвечаных кніжным героям. «Культурны маршрут…» пройдзе па ўсёй краіне, па ўсёй Беларусі. Да ўдзелу ў праекце арганізатар і суарганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых, усіх, для каго каштоўнасці чытання, кнігі іграюць важную ролю і ў выхаванні, і ў адукацыі як асобы, так і ўсяго грамадства.

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.