Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

Юбилей Минской области с размахом отметили во Дворце Республики

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Больш за дзве з паловай тысячы гасцей сабраў 15 студзеня Палац Рэспублікі з нагоды васьмідзесяцігадовага юбілею Мінскай вобласці. Удзел у свяце прынялі не толькі прадстаўнікі ўсіх раёнаў сталічнай вобласці, але і госці з-за мяжы: павіншаваць самы вялікі рэгіён Беларусі прыехалі дэлегацыі з Малдовы і Грузіі. Нясвіжскі раён на свяце прадстаўляла дэлегацыя з 75-і чалавек на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Іванам Іванавічам Крупко. У складзе дэлегацыі былі члены райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі Гарадзейскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, шаноўныя ветэраны працы Нясвіжчыны, ардэнаносцы, якія зрабілі свой важкі ўнёсак у працвітанне роднай Міншчыны, а зараз — на заслужаным адпачынку.



Дэлегацыя Нясвіжскага раёна на ўрачыстасці ў Палацы рэспублікі

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства:
старшыня райвыканкама Іван Іванавіч Крупко
з кіруючымі справамі Ланскага і Гарадзейскага сельвыканкамаў Людмілай Іосіфаўнай Буглай
і Наталляй Леанідаўнай Цвірко

Свята атрымалася вельмі прыгожым і цёплым. Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась узнагародзіў Мінскую вобласць у асобе губернатара Анатоля Ісачанкі Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ўжо асабіста Анатоль Міхайлавіч атрымаў Падзяку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з рук намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука. Спіс ганаровых грамадзян Мінскай вобласці, сярод якіх, дарэчы, нашы Марыя Мікалаеўна Худая і Уладзімір Несцеравіч Дражын, на свяце папоўнілі Мікалай Дамашкевіч, які стаяў на чале Мінскага рэгіёна з 1998 па 2007 год, Валерый Шкаруба — мастак з Барысаўшчыны, народны артыст СССР Ігар Лучанок, трактарыст з Дзяржынскага раёна Таццяна Захожая і іншыя не менш годныя людзі. Для кожнага з іх знаходзілі асаблівыя словы пашаны і падзякі вядучыя ўрачыстага мерапрыемства Алена Спірыдовіч і Яўген Лашкоўскі.

З нагоды юбілею Мінскай вобласці атрымалі заслужаныя ўзнагароды і прадстаўнікі Нясвіж-чыны. Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь папоўніла скарбонку ўзнагарод Мікалая Вячаслававіча Радамана — старшыні сель-скагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў”. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь была ўручана дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзея” Мікалаю Аляксандравічу Салаўю, Ганаровую грамату Савета Міністраў атрымаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч. Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні звання “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь” дырэктару ўстановы адукацыі “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Алене Васільеўне Жураўлёвай.

Нікога не пакінуў раўнадушным канцэрт творчых калекты-ваў Міншчыны. А як несвіжанам — дык ён прыйшоўся асабліва даспадобы: дэлегацыя нашага раёна сядзела ў партэры з першага па сёмы рад і, здавалася, пры жаданні, маглі, не ўстаючы, паціснуць руку Валерыю Анісенку або дакрануцца да шыкоўнай сукенкі Жанэт. А з якім захапленнем і задавальненнем сустракалі нашы паважаныя жанчыны — Тамара Ула-дзіміраўна Распатнюк з   эксперыментальнай базы “Свеклавічная”, кавалер ордэна Працоўнай Славы, Вера Мікалаеўна Бабок, што толькі на год маладзей за Мінскую вобласць, былая працаўніца ААТ “Новае жыццё”, кавалер двух ордэнаў Працоўнай Славы і ордэна “Знак Пашаны”, кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў  Ніна Міхайлаўна Зарожная і кавалер ордэна Працоўнай Славы III ступені Хрысціна Баляславаўна Жданюк, былыя працаўніцы СВК “Агракамбінат Сноў” — кожную песню ансамбля “Бяседа”, як не шкадавалі натруджаных дзясяткамі гадоў працы далоняў для Анатоля Ярмоленкі, што таксама прыйшоў павіншаваць Мінскую вобласць.

У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”: дырэктар прадпрыемства Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч (справа), начальнік бюро аховы працы і прамысловай бяспекі камбіната
Уладзімір Рыгоравіч Яськевіч і буртаўкладчык
Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта
Алена Сяргееўна Каляда

Лілія Міхайлаўна Троська, намеснік дырэктара
па вытворчасці ААТ “ПМК-217”, кладаўшчык
ДП “ЭБ “Свеклавічная” Тамара Уладзіміраўна
Распатнюк і майстар эксплуатацыйнага
ўчастка ААТ “Нясвіжская ПМК-23”
Вячаслаў Паўлавіч Лабаза

Сярод удзельнікаў урачыстага сходу,
прысвечанага 80-годдзю Мінскай вобласці, — былая даярка ААТ “Новае жыццё”
Вера Мікалаеўна Бабок і механізатар гэтай гаспадаркі Георгій Іванавіч Антановіч
(першы рад), намеснік старшыні
СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір
Серафімавіч Бабёр, былыя даяркі гэтай гаспадаркі Хрысціна Баляславаўна Жданюк
і Ніна Міхайлаўна Зарожная (другі рад)

Дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Іванаўна Вітко
сфатаграфавалася на памяць з выдатнымі
працаўнікамі ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — слесарам Міхаілам Міхайлавічам Чырко
і намеснікам дырэктара
Іосіфам Міхайлавічам Шыдлоўскім

Анатоль Іванавіч адзначыў, што хоць яго першыя песні і прагучалі на Гомельшчыне, але ж большасць самых прыгожых, самых папулярных з песень “Сяброў” першымі чулі менавіта жыхары Міншчыны, і падарыў усім і свае знакамітыя “Праздники”, і даўно ўсімі любімыя “Добрыя людзі”.

Канцэрт сапраўды быў вельмі яскравым. Цёпла віталі гледачы і нашага лаўрэата  спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2015 год — узорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі”. Як і заўсёды, ніхто не мог уседзець спакойна пад зухаватых “Нясвіжскіх лыжкароў”. Нумары на сцэне былі вельмі маштабнымі і касцюміраванымі. Як за-значыла мая назіральная калега, сама меней на сцэне адначасова было дваццаць пяць чалавек, а зводны аркестр скрыпачоў супадаў па колькасці з членамі нашай дэлегацыі. Акрамя канцэртных нумароў, свае віншаванні з вялікага экрана сцэны Палаца Рэспублікі дасылалі ўраджэнцы Міншчыны, што не змаглі ў панядзелак прысутнічаць на свяце: паэт-песеннік Алег Елісеенкаў, папулярная тэлевядучая Святлана Бароўская, заслужаная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і равеснік Міншчыны Міхаіл Казінец.

На першым паверсе Палаца Рэспублікі была наладжана цікавая фотавыстава, на якой несвіжане пазнавалі сваіх землякоў. На другім паверсе  праходзіла дэгустацыя прадукцыі харчовых прадпрыемстваў Міншчыны, дзе сярод іншых выгадна выдзяляўся стэнд ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, каля якога стаяла так шмат людзей, жадаючых пакаштаваць смачныя канфіцюры і выпіць соку, што нават не было як падступіцца “да сваіх” — Міхаіл Васіль-евіч Крыштаповіч, Але-  на Сяргееўна Каляда і Уладзімір Рыгоравіч Яськевіч прадстаўлялі калектыў цукравараў  на свяце.

Як заўсёды, на вышыні быў узорны ансамбль
гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”

На святочнай сцэне — народны ансамбль
“Нясвіжскія лыжкары”

У фае Палаца Рэспублікі перад і пасля ўрачыстасці мы з задавальненнем віталі Фёдара Іванавіча Прывалава, Уладзіміра Несцеравіча Дражына, Леаніда Фёдаравіча Крупца, Марыю Мікалаеўну Худую, што ў розныя часы ўзначальвалі наш раён, многія не ўпусцілі магчымасці сфатаграфавацца з імі і перакінуцца слоўкам-другім. А пагутарыць з імі было аб чым і былому дырэктару ААТ “Юшавічы” Віктару Міхайлавічу Азарку, і заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Людміле Георгіеўне Гутнік — былому кіраўніку ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, і Міхаілу Аляксандравічу Касцюкевічу, былому дырэктару насенняводчага саўгаса “Друцкаўшчызна”, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі краіны.

Не сумавала на мерапрыемстве заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Леаніда Мікалаеўна Віхрова. А якія цёплыя і пранікнёныя словы падзякі да ўсіх несвіжан і асабліва да сваіх былых калег — работнікаў культуры — яна гаварыла падчас урачыстай вячэры! Спадабалася свята і Ірыне Антонаўне Чэмярэўскай, што сорак два гады свайго жыцця аддала працы на дзяржаўных пасадах, і Таццяне  Аркадзьеўне Піваварчык, што толькі ў мінулым годзе пакінула работу ва  ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Камфортна і цёпла адчувалі сябе на мерапрыемстве Раіса Аляксандраўна Глобаж з КУП “Нясвіжскі зелянбуд” і Алена Уладзіміраўна Сінкевіч з УП “Нясвіжская ЖКГ”, Віктар Лявонцьевіч Плакса з Нясвіжскага РГЗ філіяла ВУ “Стоўбцыгаз” і Яўгенія Іванаўна Кудрук з ДРБУ №168, ганаровы меліяратар Беларусі Вячаслаў Паўлавіч Лабаза з ПМК-23 і Мінхажыдзін Гасанавіч Гаруноў з аўтапарка № 8, Міхаіл Іванавіч Глебаў з ААТ “Лань-Нясвіж” і Георгій Іванавіч Антановіч з ААТ “Новае жыццё”. Добры настрой быў з самага пачатку і да ад’езду дадому ў заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі намесніка старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзіміра Серафімавіча Бабра. Доўга будуць дзяліцца ўражаннямі ад свята з роднымі і блізкімі намеснік дырэктара па вытворчасці ПМК-217 Лілія Міхайлаўна Троська і яе былы калега, толькі ўжо з ПМК-218, Мар’ян Іосіфавіч Татаржынскі, бу- дзе што ўспомніць ардэнаносцу Іосіфу Міхайлавічу Шыдлоўскаму і лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР Міхаілу Міхайлавічу Чырко з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, Вячаславу Канстанцінавічу Хвіцьку з ААТ “Сейлавічы” і Наталлі Іванаўне Скакуноўскай з ААТ “Гарадзея”. І многім іншым нашым паважаным несвіжанам, што сваёй працай праслаўлялі і праслаўляюць Міншчыну.

Ірына ЦІХОНКА,

начальнік аддзела

арганізацыйна-кадравай

работы Нясвіжскага

 райвыканкама.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!