Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Свята для ўсіх!

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Новы год — час цудаў.

І ў атмасферу чароўнай казкі людзі з няпростым лёсам патрапілі ў гарадскім

маладзёжным цэнтры.

Тут у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

для наведвальнікаў

аддзялення дзённага

знаходжання

для інвалідаў

Нясвіжскага раённага

тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло



навагодняе

 мерапрыемства.

Фота 1

У захапляльнае падарожжа ўсе адправіліся адной вялікай і дружнай сям’ёй. У лічаныя хвіліны казка стала явай, завалодаўшы іх увагай. Усе з вялікім жаданнем пачалі шукаць навагодні настрой сімвала года — Сабакі. У імкненні выратаваць свята людзі з абмежаванымі магчымасцямі пераўвасобіліся ў навагодні патруль і з азартам выконвалі заданні разам з Зайчанём і Лісянём (фота 2). Конкурсы, песні, танцы, карагоды — усё гэта выклікала захапленне. Справіўшыся з выпрабаваннямі, яны сустракалі Снягурку і Дзеда Мароза. Намаганні арганізатараў свята, супрацоўнікаў Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра і валанцёраў Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, не прайшлі дарма, мерапрыемства падарыла яго ўдзельнікам радасць і шчасце.

Фота 2

Затым на сцэну падняліся госці свята, якія ўзялі на сябе ролю добрых чараўнікоў (фота 1). З надыходзячым Новым годам усіх прысутных павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама Таццяна Толсцік, намеснік дырэктара ТАА “Корсак-ВВ” Віталь Піляк, пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан  Нясвіжскага дэканата ксёндз-канонік Пётр Шарко. Для ўдзельнікаў дабрачыннага мерапрыемства і іх бацькоў гучалі пажаданні здароўя, добрага настрою, каб кожнага акружалі цяпло і ўвага блізкіх не толькі ў святы, але і круглы год, каб новы год быў напоўнены новымі ідэямі і дасягненнямі. У падарунак аддзяленне для інвалідаў НРТЦСАН у асобе дырэктара цэнтра Наталлі Корсак атрымала пыласос, чайны набор, а яго наведвальнікі — салодкія пачастункі (фота 3) і абразкі.

На памяць аб сустрэчы ўсе жадаючыя маглі зрабіць казачныя фатаграфіі (фота 4), скарыстаўшыся навагодняй фотазонай у фае маладзёжнага цэнтра.

Фото 3

Фота 4

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!