Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 10 °C

Свята нацыянальных культур

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.01.2018

Нядаўна нашы землякі  прынялі ўдзел у 12 абласным фестывалі нацыянальных культур, які праходзіў ў Маладзечне. Другі год      удзельнічаюць у фестывалі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці. У мінулым годзе калектыў атрымаў дыплом  “За адраджэнне народных рамёстваў”. Сёлета несвіжанка-украінка  Вера Іванаўна Мацнева паказала на выставе свае вырабы з саломкі і фамерану. З традыцыямі польскага народа знаёмілі гасцей свята нашы зямлячкі Ядзвіга Анатольеўна Туркова, якая стварае  цудоўныя ўпрыгожванні ў тэхніцы фрывалітэ, Наталля Сцяпанаўна Богуш (вышыўка бісерам), Алена Мар’янаўна Івахніна (інкрустацыя саломкай і вырабы з фамерану). Наталія Мікалаеўна Леўшына (на здымку) паказала не толькі вышываныя ручнікі, але і пачаставала гасцей свята смачнымі стравамі польскай кухні. Усе нясвіжскія ўмеліцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.



Пасля выставы адбыўся канцэрт з удзелам прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. Цёпла прымалі гледачы выступленне пастаянных удзельнікаў фестывалю — сямейнага дуэта Ганны Язэпчык і Таццяны Саарбекян (Язэпчык) з Новагарадзейскага СЦКіА з песняй на армянскай мове  “Першая любоў”, трыа ў складзе Ганны Кулагі, Хрысціны Пятрэнка і Вольгі Процыкавай з украінскай народнай песняй “Сіла Птаха”, для якіх  удзел у фестывалі адбыўся ўпершыню. Ганна Язэпчык і Таццяна Саарбекян шмат разоў станавіліся ўдзельнікамі міжнароднага  фестывалю нацыянальных культур у Гродне.

Слухаючы выступленні несвіжан, гледзячы, як зала замірала пад гукі ўкраінскай песні і гучна апладзіравала нясвіжскаму  армянскаму дуэту — людзям, адарваным ад сваёй зямлі, ад сваіх каранёў, сваёй культуры, якія і на чужыне пра сваё не забыліся, памятаюць мову, свае песні, я вельмі радавалася і  за свой народ. Яго сціпласць, міралюбівасць, талерантнасць,  што дае магчымасць шчасліва жыць на беларускай зямлі прадстаўнікам розных народаў. І хоць сумуюць яны калі-нікалі па сваёй радзіме, але гасцінная Беларусь суцяшае і прымае іх шчыра ў свае абдымкі.

Да выступлення нашых землякоў  былі неабыякавыя не толькі госці свята, але і прафесійнае журы. Трыа несвіжан з украінскай народнай песняй “Сіла Птаха” запрасілі на міжнародны фестываль нацыянальных культур у Гродна.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!