Коляда пришла! Как в центре Несвижа водили хороводы

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Станавіцеся, людцы, у карагод — гэта свята мы чакалі цэлы год! Трэба шчыра Каляду прывітаць, у яе гонар песню праспяваць!”

Менавіта з гэтых слоў пад гукі вясёлых беларускіх песень  пачалося ў мінулую суботу  свята на гарадской  плошчы ў райцэнтры, куды ўсіх  жадаючых запрасілі калядныя гурты Нясвіжчыны.

Шчодра (з роллю якой цудоўна справілася Юлія Гарбачова) нагадала ўсім, што слова “Каляда” ўзнікла ад слова “Кола” — Сонца — сімвал паядання цемры, павелічэння светлавога дня. Па другой версіі гэта слова  расшыфроўвалася як “кол-яда” або “кругавая яда”. Тлумачылася гэта тым, што калядоўшчыкі хадзілі вясёлым гуртам па дварах з песнямі, танцавалі, пераапраналіся, пераўвасабляючыся ў розныя вобразы. І не пусціць калядоўшчыкаў на парог лічылася кепскаю  прыкметаю. Трэба было абавязкова пачаставацца ў іх крузе тым, чым багаты гаспадар. Таму ў гэты дзень  несвіжане і госці горада, дзякуючы артыстам усяго раёна, прымалі сэрцамі і душой гэта зімовае свята.  Танцы ў карагодах, атрыманая асалода ад тэатралізаваных мініяцюр, частаванне блінамі і верашчакай, гаданне на лёс, фатаграфаванне з сімвалам 2018 года — рыжанькім Сабачкам і, вядома, трэба было абавязкова зачапіць за рожкі Козачку, каб  увесь год шчасціла. І гэта далёка не ўвесь пералік таго, што дарылі Калядкі. Бо на плошчы ў гэты дзень  гучала столькі чароўных галасоў нашых артыстаў, што яшчэ раз пацвярджала — Нясвіжчына багатая на народныя таленты.

Звяздар, Механоша, Лекар, Мядзведзь, Цыганкі, Козачкі захаплялі і дарослых, і, асабліва, маленькіх, якія, нягледзячы на калючы мароз, бавілі час на ратушнай плошчы ля галоўнай ёлкі раёна. Ды і дзе яшчэ можна было  сустрэць столькі  прыгожых Снягурак і вясёлых Дзедаў Марозаў?! Вельмі спадабалася дзецям традыцыйная калядная гульня “Пячы ката”, арганізаваная раённым цэнтрам  народнай творчасці. Вядома ж,  абавязковая ўмова свята — шчодры  і сытны стол — з мноствам  страў і смажанай ці вэнджанай каўбаскай, якой тут можна  было смела частавацца. Дарэчы, пра гэта своечасова па-клапаціліся да свята кіраўнік аматарскага аб’яднання РЦНТ “Берагіня” Наталія Леўшына сумесна з аматарскім  аб’яднаннем Лан-скага СДК “Дбайныя гаспадынькі”. Усе жадаючыя ля іх каляднага стала частаваліся мачанкай, блінамі, салам, гарбатай на зёлках.

На развітанне ўдзельнікі свята дарылі адзін аднаму  добрыя пажаданні і ўсмешкі, развітваючыся да наступнага  года. Шчыра дзякавалі артыстам народнага ансамбля “Зараніца”, Аксане Пяткевіч, Вользе Александровіч, Аляксандру Герасімовічу, Ларысе Пархановіч, Аксане Круглік, калядным гуртам Грыцкевіцкага, Астроўскага, Аношкаўскага, Затур’-янскага СДК, гурту “Каскад” Новагарадзейскага СЦКіА, сямейнаму дуэту Шухно і наогул усім, хто падарыў напярэдадні Старога Новага года вясёлыя і гаманкія Калядкі па-нясвіжску. Артысты раёна працягваюць ладзіць святы для тых, хто адкрыты шчаслівай Зорцы, весялосці, міру і дабрабыту ў жыцці.

На здымках: у час Калядак на ратушнай плошчы Нясвіжа.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.