Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

У гонар любімай настаўніцы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У панядзелак у паважанай мною маёй былой настаўніцы з колішняй Вялікаліпаўскай васьмігадовай школы Аляксандры Аляксандраўны Скрындзіеўскай юбілей. Значны юбілей, сур’ёзны і годны. Дастаткова сказаць, што я скончыў гэтую школу, дзе Аляксандра Аляксандраўна выкладала нямецкую мову, ажно 55 гадоў таму. Толькі ўявіце сабе, колькі сённяшніх дарослых людзей і іх сем’яў добрым словам згадваюць свае школьныя гады не толькі ў Вялікаліпаўскай васьмігодцы, але і ў Ліпаўскай сярэдняй школе пад мацярынскай апекай Аляксандры Аляксандраўны.



Усе гады свайго няпростага жыцця Аляксандра Аляксандраўна шчодра і ахвотна аддавала і аддае сёння людзям свае мудрасць, дабрыню, талент быць Чалавекам, сваё зачараванне светам і  справамі людзей. Яна дагэтуль шчодра і нястомна сее ў людскія душы спагадлівасць, шчырасць, паважлівасць і пашану да роднай зямлі, да яе традыцый, да яе гісторыі і мовы. А яшчэ — яна любіць родную песню, родную літаратуру, любіць зоркавае святло над роднымі прасторамі. І, як жартуе часам, хоць вочы сёння сталі вялікімі, а літары ў кнігах маленькімі, не перастае чытаць, да чаго актыўна заахвочвае і маладых.

З нагоды  гэтага памятнага дня я ад усёй сваёй удзячнай душы віншую Аляксандру Аляксандраўну Скрындзіеўскую з юбілеем і схіляю галаву перад яе нястомнай руплівасцю і нязводнай дабрынёй, перад уменнем бачыць, цаніць і развіваць у чалавеку яго лепшыя якасці.

Хай жа Бог даруе Вам, шчырапаважаная і ва ўсе часы нястомная Настаўніца, светласць Вашых далейшых дзён, нястомнасць у Вашай сяўбе дабрыні, моцнасць характару, дзейсную захопленасць жыццём. Моцы Вам духоўнай і фізічнай на многія і многія гады. І хай у гэты светлы дзень Вашы вочы праменяцца радасцю і шчасцем ад здзейсненага і пасеянага, хай не стомяцца вушы слухаць заслужаныя словы ўдзячнасці і павагі.

Ваш вучань, выпускнік  1963 года

Вялікаліпаўскай васьмігадовай школы

Анатоль БУТЭВІЧ з Мінска.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!