ВЫСТАВЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы мінулага тыдня ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі  пачала працаваць выстава раставых фігур “Даліна казак”. Яна прысвечана героям міфаў, казак і легенд. Большая частка экспанатаў не з рэальнага свету — гэта напаўлюдзі, напаўістоты, якіх мы не сустрэнем у звычайным жыцці. Гэту выставу вызначаюць і памеры экспанатаў: у яе ўваходзяць фігуры, якія дасягаюць вышыні больш за тры метры! Стварылі скульптуры муж і жонка Таццяна і Уладзімір Найбі-чы з горада Бяроза Брэсцкай  вобласці. Незвычайнае захапленне Уладзіміра зрабіла яго  сям’ю вядомай не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Нават калі вы раней ніколі не цікавіліся міфамі і легендамі, то выстава “Даліна казак” напэўна выкліча ў вас жаданне адправіцца ў захапляльнае падарожжа па свеце міфалогіі.

“Даліна казак” у Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе вас чакаць да 11 лютага.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.