Я адчувала гонар

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Алена Сяргееўна Каляда, буртаўкладчык на Гарадзейскім буракапрыёмным пункце ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”:

 

—  У Палацы Рэспублікі я была ўпершыню.  Мне было вельмі  прыемна перад святочным канцэртам у фае Палаца, на выставе лепшых прадпрыемстваў вобласці ўбачыць  прыгожы стэнд роднага камбіната. — Я адчувала гонар, калі бачыла, як людзі, запрошаныя на свята, падыходзілі  і цікавіліся прадукцыяй — канфіцюрамі, сокамі, джэмамі, цукрам. І мы падышлі, прадэгуставалі — уcім спадабалася!

Ужо 37 гадоў я працую на камбінаце,  прыйшла на прадпрыемства адразу пасля заканчэння школы. З цягам часу набралася вопыту і перадаю яго маладым калегам. Неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Нясвіжскага райвыканкама, на прадпрыемстве  была прызнана лепшай па прафесіі, а мой фота-здымак быў размешчаны на Дошцы гонару ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”. Разам з мужам, Станіславам Іванавічам, які таксама працуе на цукровым камбінаце, у павазе да людзей працы выгадавалі дачку і сына, які разам з намі працуе на прадпрыемстве. Прыемна, што, калі  вырашалі, каго дэлегаваць на ўрачыстасць, прысвечаную 80-годдзю Міншчыны,  абралі мяне. Канешне, пасля такога  мерапрыемства прыемных успамінаў — мора. У пачатку нам прадэманстравалі вельмі цікавы фільм пра Мінскую вобласць, пасля быў канцэрт,  у якім удзельнічаў і заслужаны артыст БССР Анатоль Ярмоленка.

Яшчэ мяне вельмі ўразілі сваім вясёлым выступленнем дзеці з Аношак —   удзельнікі ўзорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”. Сама я таксама  родам з вёскі ў Нясвіжскім раёне, з Еська-вічаў, таму з асобым пачуццём адзначыла, як добра  хлопчыкі ігралі, як узнялі настрой гледачам, як цёпла іх прымалі прысутныя.

Прыгожая зала, цудоўны канцэрт, мы сядзелі на першым радзе і змаглі вельмі блізка разгледзець артыстаў, нават зняць  на тэлефон, потым родным я дала справаздачу: дзе была і каго бачыла. Ды і наогул: пераглядаю гэта відэа і хочацца глядзець і глядзець — так было ўзнёсла і цікава.

Вольга МАРЧАНКА.

Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ і Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.