Запрашаюць Калядкі!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Калядныя святкаванні добра захаваліся да сённяшніх дзён і актыўна бытуюць у Нясвіжскім раёне. 3 незапамятных часоў хаджэнням калядоўшчыкаў у народзе надаецца магічны сэнс. Праз падобныя рытуалы, як лічылі нашы продкі, можна заручыцца падтрымкай Багоў на ўвесь будучы год. Калядоў-шчыкі як бы выконвалі функцыянальную ролю пасрэднікаў паміж Богам і чалавекам. Услаўляючы гаспадара і яго сям’ю, яны зычылі яму багацця, здароўя і дабрабыту. Калядоўшчыкі водзяць з сабой “казу”. Лічыцца, што з дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара “нячысцікаў”, а таксама разлічваць у наступным годзе на добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы, плённы здабытак ураджаю, добрае здароўе і сямейны  дабрабыт. Зорканоша,  Дзед Мароз  і Снягурка, Мядзведзь, Механоша,  Цыганкі, музыканты з песнямі і шчырымі віншаваннямі прыносяць у дом святочны калядны настрой і дораць масу пазітыўных эмоцый. Ёсць такая прыкмета: калі зойдуць да вас калядоўшчыкі, то наступны год абавязкова будзе шчаслівым і ўдалым.

7 студзеня раённы цэнтр культуры запрашае ўсіх на раённае мерапрыемства “Калядныя сустрэчы”  і выставу майстроў народнай творчасці “Калядныя россыпы” (пачатак — у 16.00).

Працягваючы народныя традыцыі, гурт каляднікаў  будзе віншаваць несвіжан  13 студзеня.

У гэты ж дзень, 13 студзеня, на гарадской плошчы запланавана раённае народнае свята  “Шчадроўкі”. Пачатак — у 17.00. Вас чакаюць сцэнічныя абрады, народныя гульні, майстар-класы па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншае.

 Запрашаем на калядныя мерапрыемствы!

Наталля БОГУШ,

загадчык раённага цэнтра народнай  творчасці.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.