Дадзены старт датэрміноваму галасаванню

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы, 13 лютага, прагаласавалі 4,4 % выбаршчыкаў. Усяго ў барацьбу за дэпутацкія партфелі ўключыліся больш за 22,2 тысячы прэтэндэнтаў. Старшыня ЦВК   адзначыла ажыўленне на сёлетніх выбарах.

Заўважыць гэта можна і па колькасці адкрытых рахункаў для вядзення агітацыі. Сёлета такой магчымасцю скарысталіся 10,4 % кандыдатаў. Гэта амаль у тры разы больш у параўнанні з выбарчай кампаніяй 2014 года. Але гэта невялікі паказчык. Асабліва неактыўныя кандыдаты сельскіх Саветаў — свае рахункі зарэгістравалі толькі 39 чалавек. У ЦВК паступілі 415 вусных і 153 пісьмовыя звароты ад грамадзян і кандыдатаў.

— Самае распаўсюджанае пытанне ад выбаршчыкаў і кандыдатаў — чаму няма інфармацыйных матэрыялаў? 3 цягам часу яно перастала быць актуальным: матэрыялы грамадзянам прыйшлі. Пыталі таксама, чаму няма агітацыйных матэрыялаў ад кандыдатаў. Тут Цэнтрвыбаркам бяссільны — гэта недапрацоўка саміх кандыдатаў, — паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правя-дзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія    Ярмошына.

На мясцовыя выбары акрэдытавана больш за 28,5 тысячы нацыянальных назіральнікаў. Самыя актыўныя — прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі: амаль 6,8 тысячы чалавек. Ад Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” балаціруецца больш за 5 тысяч кандыдатаў, ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — 3,9 тысячы.

“Звязда”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.