Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Экзамены ў 5-я класы гімназій адменены

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Гэта прадугледжана Указам     № 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучання ў іх», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня. Указам устанаўлі-ваецца, што набор у 5-я класы гімназій будзе ажыццяўляцца без правядзення ўступных іспытаў. Усе вучні, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць прадоўжыць яго ў 5-м класе гэтай жа гімназіі. Адмена экзаменаў дасць магчымасць зняць неапраўданую псіхалагічную і эмацыянальную нагрузку на вучняў пачатковых класаў, што ў цэлым будзе садзейнічаць захаванню іх здароўя.



Пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па выніках    праверкі творчых здольнасцей захоўваецца. Такі падыход прадаставіць магчымасць навучання ў гэтых гімназіях найбольш таленавітым, маючым прыродныя задаткі, дзецям, якія хочуць звязаць сваё далейшае прафесійнае жыццё з мастацтвам.

Адначасова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваецца магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні. Рэалізацыя гэтай нормы прадаставіць аднолькавыя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх відаў, а таксама пашырыць магчымасці яе атрымання з улікам індывідуальных здольнасцей і схільнасцей школьнікаў.

Мінадукацыі і Мінкультуры ў двухмесячны тэрмін прымуць усе прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі норм названага ўказа.

blr.belta.by.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!