Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Першыя ў жыцці выбары супалі з 18-м днём нараджэння для несвіжанкі Ганны Мышалавай

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Для несвіжанкі Ганны Мышалавай 18 лютага 2018 года стала асаблівым днём — сёння ёй спаўняецца 18 гадоў і яна першы раз удзельнічае ў выбарах. Гэта абаяльная дзяўчына — студэнтка першага курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі, прыхільніца здаровага ладу жыцця, яскравая прадстаўніца моладзі, якой можна смела даверыць будучыню краіны.



— Прызнацца, я крыху хвалююся, таму што пасля ўручэння пашпарта гэта першая важная падзея такога кшталту ў маім жыцці, — расказала ў нашай гутарцы Ганна. — Я ведаю нашых кандыдатаў і прагаласавала за Людмілу Вітко, кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, і Андрэя Марозава, які балаціруецца ў раённы Савет. Гэта добра вядомыя ў Нясвіжы людзі: Людміла Іванаўна — дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі, Андрэй Віктаравіч — ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў. Што тычыцца Людмілы Іванаўны, то мне яна запомнілася яшчэ са школьных гадоў — яна таленавіты, творчы чалавек, нераўнадушны да людзей. З яе прыходам у бібліятэку там стала праводзіцца многа цікавых, неардынарных мерапрыемстваў не толькі для школьнікаў, але і для больш дарослай аўдыторыі, і ўсё гэта мне вельмі спадабалася. Мне здаецца, што калі яна змагла так творча і цікава раскрыць сябе ў рабоце, то яна раскрые сябе і ў якасці дэпутата.

[metaslider id=»48834″]

Андрэй Віктаравіч таксама многім вядомы ў нашым раёне, дастойны чалавек, добры сем’янін. І асабліва імпануе мне тое, што гэтыя людзі шмат працуюць з моладдзю, і таму, думаю, не пакінуць нас, маладых, без увагі, будуць адстойваць нашы інтарэсы.

Мая суразмоўца асабліва адзначыла, што вельмі хацела галасаваць менавіта ў сваім родным Нясвіжы, хаця можна было — і па месцы вучобы, таму што наш горад для яе — самы лепшы, самы любімы і прыгожы.

— Тое, што 2018 год якраз быў аб’яўлены Прэзідэнтам нашай краіны Годам малой Радзімы, толькі ўзмацніла мае жаданне галасаваць дома, — адзначыла Ганна, — і мне захацелася аддаць свой голас менавіта за тых людзей, якіх я ведаю, і якія, упэўнена, дастойна прадставяць сваіх выбаршчыкаў у мясцовых саветах.

Выбарчая камісія Садовага выбарчага ўчастка №4 не пакінула без увагі маладую выбаршчыцу-імянінніцу. Акрамя сувеніра, прадугледжанага для ўсіх, хто галасуе ўпершыню, Ганна Мышалава атрымала таксама і памятны падарунак.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!