Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 8 °C

Прыбытак — 21 мільён 521 тысяча рублёў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.02.2018

Такога паказчыка дабіўся летась СВК “Агракамбінат Сноў”. Ён сведчыць: калектыў спрацаваў вельмі добра. А калі сюды яшчэ дадаць, што рэнтабельнасць гаспадаркі — 19,3 %, што ўсе галіны спрацавалі рэнтабельна!..

Якім быў для “Снова” 2017-ы год? З такім пытаннем  я звярнулася да кіраўніка  гаспадаркі, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Радамана.



— Год быў вельмі складаным. Дажджлівая вясна, прымаразкі, не самае лепшае  лета. Але ўраджай убралі без страт. Атрымалі збожжавых па 96,4 цэнтнера з гектара.

Восень зноў выдалася з даж-джамі, але сяўбу азімых збожжавых і рапсу правялі ў аптымальныя тэрміны, заклалі падмурак ураджаю 2018 года. Віды на яго добрыя, захаванасць усходаў здавальняючая. Калі не будзе вялікіх маразоў (бо снегу амаль няма), думаю, з задачамі, пастаўленымі перад намі, з даручэннямі кіраўніцтва вобласці  справімся.

Мікалай Вячаслававіч  заўжды падкрэслівае, што дастойны вынік немагчымы, калі не будуць як  след працаваць спецыялісты галін гаспадаркі. Усюды патрэбен навуковы падыход, новае мысленне. Вось узяць, напрыклад, тую ж жывёлагадоўлю. Снаўчане летась давялі сярэдні надой малака на адну фуражную карову да 10179 кілаграмаў — на 126 кг болей, чым  было ў 2016 годзе. Аснова гэтага — высокая генетыка, належная  кармавая база, кармленне жывёлы і птушкі іменна навукова абгрунтаванае.

Сучасныя тэхніка, механізмы, тэхналогіі. Людзі — сапраўдныя прафесіяналы, майстры сваёй справы, адданыя, добрасумленныя, неабыякавыя. Вось складнікі  сноўскіх поспехаў. На чале вядучых галін вытворчасці  тут стаяць іменна такія. А гэта галоўны аграном  Аляксандр Аляксандравіч Шаманаў, галоўны заатэхнік Мікалай Анатольевіч Чарнеўскі, галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Міхайлавіч Грыцэнка. За імі — дружная, праца-вітая каманда спецыялістаў, механізатараў, ва-дзіцеляў, жывёлаводаў, электрыкаў…

24 лютага ў СВК  “Агракамбінат Сноў” пройдзе справаздачны сход, будуць падведзены  вынікі эканамічнага  развіцця гаспадаркі. Узнагародзяць каля 300 працаўнікоў. Для іх наладзяць добры  канцэрт. Людзям скажуць “дзякуй” за высокаэфектыўную работу і нацэляць на новыя дасягненні.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота  Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!