Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Рэйтынг

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

“Сельская газета” апублікавала рэйтынг сельгаспрадпрыемстваў краіны па вытворчасці ў 2017 годзе  малака — з прадуктыўнасцю дойнага статка больш за 5000 кілаграмаў (па даных Мінсельгасхарчу). У гэты спіс  увайшло 507 гаспадарак з 1249.

СВК “Агракамбінат Сноў” знаходзіцца па гэтым паказчыку на чацвёртым месцы (10179 кг  малака ад каровы). У лідарах — УП “Моладава-Агра” Іванаўскага  раёна (10455 кг). На другім месцы — філіял СГК ЗАТ “ВІТЭКС” Уз-дзенскага раёна (10367 кг). На трэцім — СВК “Ларынаўка” Аршанскага раёна (10279 кг). Услед за “Сновам” ідзе ААТ “Астрамечава” Брэсцкага раёна (9653 кг). Усяго больш за 9 тон малака на адну фуражную  карову ў краіне надаіла 10 гаспадарак.



Як жа размясціліся ў рэйтынгу іншыя сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны? 21-е, 22-е і 25-е месцы адпаведна занялі ААТ “Грыцкевічы” (8509 кг), ААТ “Гарадзея” (8459 кг) і ААТ “Новае жыццё” (8451 кг). На 43-м месцы — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (8072 кг) і г.д.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!