У раёне праводзяцца сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з выбаршчыкамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выбарчая кампанія набірае тэмп.  У раёне праводзяцца сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з выбаршчыкамі. Кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Гарадзейскай выбарчай акрузе № 46 Мікалай Вячаслававіч Радаман, старшыня праўлення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў», 14 лютага сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ “Гарадзея”.

Кандыдата ў дэпутаты прысутным прадставіў дырэктар акцыянернага таварыства Мікалай Аляксандравіч Салавей. Ён зазначыў, што Мікалаю Вячаслававічу, як работніку сельскай гаспадаркі, блізкія праблемы і клопаты тых, хто працуе на зямлі.

Сярод асноўных задач, якія ўваходзяць у яго перадвыбарчую праграму, М.В. Радаман назваў садзейнічанне ў правядзенні добраўпарадкавання населеных пунктаў, рэалізацыю па меры магчымасці прапаноў і просьбаў выбар-шчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі яго акругі. Размова на мехдвары вёскі Вялікая Лысіца прайшла ў форме дыялогу. Выбаршчыкі задавалі кандыдату ў дэпутаты пытанні, абменьваліся думкамі з нагоды праблем як у сваёй галіне, так і ў жыццезабеспячэнні раёна.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Нясвіжскай выбарчай акрузе № 45 Людміла Вітко, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бібліятэкі імя Паўла Пранузы,  9 лютага сустрэлася з прадстаўнікамі прафсаюзаў Нясвіжчыны.  Кандыдата ў дэпутаты прысутным прадставіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Мацэль.

— Многіх, несумненна, цікавіць пытанне, чаму я вырашыла балаціравацца ў дэпутаты. Прычын не так шмат, але ўсе яны, на мой погляд, дастаткова істотныя, — адзначыла падчас свайго выступлення Людміла Іванаўна.  — Каля 20 гадоў я жыву і працую на Нясвіжчыне, разумею і ўсведамляю рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Акрамя таго, я дзевяць гадоў з’яўляюся кіраўніком, і за гэты час мне даводзілася сутыкацца з многімі пытаннямі і праблемамі людзей, дапамагаць ім вырашаць іх. Калі раней для гэтага меліся досыць абмежаваныя магчымасці, то зараз у мяне ёсць шанс рабіць гэта на іншым, больш высокім ўзроўні выканаўчай улады. Таму я і вырашыла —  чаму б не па-спрабаваць. Калі ваш давер дапаможа мне стаць дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, то ў аснову сваёй дзейнасці я ў першую чаргу буду ставіць сацыяльную абароненасць чалавека. Буду працаваць над павышэннем якасці працы медыцынскага абслугоўвання, гандлю, ЖКГ. Вялікую ўвагу ў сваёй працы буду надаваць моладзі, умацаванню інстытута сям’і, не пакіну па-за ўвагай і культурную сферу.

Наталля  ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.