Узнагароды па выніках 2017 года атрымалі лепшыя працаўнікі раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Працяг. Пачатак у №12)

У мінулы чацвер у раённым цэнтры  культуры прайшло ўрачыстае  мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы народнай гаспадаркі Нясвіжчыны за мінулы год.

За перамогу ў раённым спаборніцтве сярод устаноў
культуры (сельскіх бібліятэк) Ганаровую грамату райвыканкама з рук кіраўніка раёна Івана Крупко атрымлівае
загадчык Сноўскай сельскай бібліятэкі Зінаіда Грабёнка

Раздзяліць урачыстасць з працаўнікамі Нясвіжчыны і кіраўніцтвам раёна прыбылі пачэсныя госці: першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама  Ігар Макар, намеснік міністра сельскай  гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун, старшыня  Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам”, Алена Краўчэня, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Мінскі трактарны завод” Андрэй Суслянкоў, благачынны Нясвіжскай царкоўнай  акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка і пробашч  Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата, ксёндз-канонік Пётр Шарко, а таксама дэлегацыі суседніх раёнаў — Клецкага, Стаўбцоўскага, Капыльскага, Уздзенскага, Карэліцкага.

Першым удзельнікаў свята прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко.

Падводзячы вынікі народнагаспадарчай  дзейнасці Нясвіжчыны за 2017 год, ён адзначыў, што наш раён быў і застаецца лідарам Мінскай вобласці ў сельскай гаспадарцы. Па ўраджайнасці цукровых буракоў мінулы год стаў знакавым. Валавы збор склаў          339,7 тысячы тон пры ўра-джайнасці 625 ц/га, што на 105 ц больш да ўзроўню 2016 года.          У цэлым аб’ём прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна вырас на на 6 %. Іван Іванавіч таксама ўзгадаў самымі добрымі словамі  працаўнікоў прамысловай галіны і сацыяльнай сферы, адзначыўшы іх самыя значныя дасягненні за мінулы год.

Яскравай ілюстрацыяй да яго прамовы стаў змястоўны відэа-фільм, падрыхтаваны спецыяльна да свята.

Аб тым, што гэты год для вобласці — юбілейны, нагадаў у сваім звароце да прысутных першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар.

— Сёння Мінская вобласць па многіх паказчыках упершыню дасягнула пэўных поспехаў: атрымана больш за 2125000 тон цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 535 ц/га.

Надой на адну карову — 5286 кг, сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — 616 г, свіней — 633 г. Шмат зроблена ў прамысловасці. І ва ўсім гэтым — значны ўклад працаўнікоў Нясвіж-скай зямлі, якая дынамічна развіваецца, — адзначыў Ігар Мікалаевіч. Ён таксама самымі добрымі словамі ўспомніў тых, разам з кім 20 гадоў працаваў на Нясвіжчыне, і з задавальненнем выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі
і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір
Гракун уручае Падзяку міністра аператару па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы
ДП “ЭБ” “Свеклавічная” Людміле Кураш

Так, Ганаровымі граматамі Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта  былі ўзнагароджаны ўрач ультрагукавой дыягностыкі Нясвіжскай ЦРБ Валянціна Гадун, настаўнік гісторыі і грамада-знаўства СШ № 1 г. Нясвіжа Вольга Шумская, галоўны заатэхнік СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай  Чарнеўскі.

Падзяка старшыні Мінаблвыканкама была аб’яўлена інспектару па асноўнай дзейнасці ад-дзялення сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва Галіне Зубовіч, начальніку Гарадзейскага аддзялення міліцыі Нясвіжскага РАУС Раману Фаменку, начальніку цэха па вытворчасці інфузійных раствораў у поліэтыленавай тары ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Андрэю Горбачу.

Ганаровыя граматы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў атрымалі дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” Алена Краўчэня і старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар  уручыў таксама Ганаровыя граматы камітэта па сельскай  гаспадарцы і харчаванні  Мінаблвыканкама вадзіцелю ААТ “Юшавічы” Івану Янцэвічу, трактарысту-машыністу ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Чаславу Валевачу, трактарысту-машыністу ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Анатолю Чыркуну, трактарысту-машыністу  ААТ “17 Верасня” Валерыю Манюку, аператару  па дарошчванні  буйной рагатай жывёлы ЗАТ “1 Мая” Святлане Шутавай, вадзіцелю ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Станіславу Балтуцкаму, вадзіцелю ААТ “Лань-Нясвіж” Івану Ціхану, аператару па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “Сейлавічы” Алене Хвіцько.

 

З рук намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Гракуна Ганаровыя граматы Міністэрства атрымалі токар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” Віктар Жукоўскі, трактарыст-машыніст ААТ “Новае жыццё” Міхаіл Гукала,  аператар машыннага даення ААТ “Лань-Нясвіж” Вера Папок, аператар па адкорме свіней ААТ “Сейлавічы” Ганна Ліхадзіеўская і вадзіцель ААТ “Гарадзея” Вікенцій Гурын.

Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў дырэктару ААТ “Грыцкевічы” Яўгену
Здановічу ўручае старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была  аб’яўлена аператару машыннага  даення ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Таццяне Яцкевіч, бухгалтару ААТ “17 Верасня” Надзеі Самафал, слесару ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Уладзіміру Севасцюку, трактарысту-машыністу ААТ “Юшавічы” Сяргею Кішко і аператару  па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы КСВУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Людміле Кураш.

За ўклад ва ўмацаванне прафсаюзнага руху старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі ўручыў Ганаровыя граматы аб’яднання дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нясвіжскага раёна Аляксандру Цару, урачу-неўролагу, загадчыку неўралагіч- нага аддзялення, старшыні  пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нясвіжскай  ЦРБ Але Мудрай, выкладчыку, казначэю пярвічнай прафсаюзнай  арганізацыі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Ірыне Чысцяковай.

Узнагароджанне па выніках раённага спаборніцтва правёў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко.

Пераможцамі па выніках работы  народнагаспадарчага комплексу раёна за 2017 год сярод сельскагаспадарчых арганізацый сталі СВК “Агракамбінат Сноў” (за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў прадуктыўнасці  сельскагаспадарчых жывёл і ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, пры ўмове  росту аб’ёмаў вытворчасці) і ААТ “Грыцкевічы” (па найбольшай колькасці балаў). Сярод прамысловых арганізацый — ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў”.

Сярод арганізацый у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання і гандлю — КУП па аказанні паслуг “Нясвіжскі зелянбуд”, сярод будаўнічых арганізацый — ААТ “Нясвіжская ПМК-23”. Сярод устаноў адукацыі,  размешчаных у гарадской і  сель-скай мясцовасці лепшымі  сталі адпаведна Нясвіжская гімназія і Сноўская СШ, сярод устаноў дашкольнай адукацыі — адпаведна яслі-сад № 5 г. Нясвіжа і Сноўскі яслі-сад.

Сярод устаноў аховы здароўя — Сейлавіцкая амбулаторыя УАЗ “Нясвіжская  ЦРБ”, сярод стацыянарных аддзяленняў —  міжраённае ўралагічнае аддзяленне Нясвіжскай ЦРБ, сярод устаноў культуры — раённы цэнтр народнай  творчасці, Сноўская сельская бібліятэка. Сярод суб’ектаў малога і сярэдняга  прадпрымальніцтва — ТАА “Ілатанторг”. Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў пераможцам стаў  Сейлавіцкі сельвыканкам.

СВК “Агракамбінат Сноў” ужо не ўпершыню становіцца
пераможцам не толькі сярод сельскагаспадарчых арганізацый Нясвіжчыны
па вытворчых
паказчыках,
але і ў спартыўнай сферы: па выніках круглагадовых
спартакіяд 2017 года сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна сельгаспрад-прыемства заняло першае месца, а яго кіраўнік Мікалай Радаман
атрымаў Кубак і Грамату фізкультурна-аздараўленчага
цэнтра Нясвіжскага раёна

Кіраўнікі ўсіх названых прадпрыемстваў і арганізацый будуць занесены на раённую Дошку Гонару.

На сцэну за заслужаннымі ўзнагародамі таксама ўзнімаліся  24 пераможцы ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”, якіх мы таксама ў хуткім часе ўбачым на абноўленай раённай Дошцы Гонару.

Здаўна павялося, што працаўнікі Нясвіжчыны выдатна спраўляюцца  не толькі на сваіх рабочых месцах, але і на спартыўных пляцоўках. Таму на свяце заслужаныя апладысменты прымалі і калектывы пераможцаў спартакіяды сярод прад-прыемстваў і арганізацый — СВК “Агракамбінат Сноў” (1 месца), ААТ “Гарадзейскі  цукровы кам-бінат” (2 месца), філіял “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (3 месца), а таксама калектывы  пераможцаў спартакіяды сярод пассельвыканкамаў: Сноўскі сельвыканкам (1 месца), Гарадзейскі сельвыканкам (2 месца), Ланскі сельвыканкам (3 месца).

Завяршыла афіцыйную частку мерапрыемства ўзнагароджванне дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і саміх актыўных прадстаўнікоў насельніцтва, якое правёў старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк. Ён уручыў Ганаровыя граматы Нясвіжскага раённага  Савета дэпутатаў за асабісты ўклад у павышэнне ролі і аўтарытэту Савета дэпутатаў у рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва, укараненне высокаэфектыўных тэхналогій і павышэнне культуры вядзення аграрнай  галіны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 27 склікання дырэктару  ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Здановічу і дырэктару ААТ “Гарадзея” Мікалаю Салаўю, за мэтанакіраваную работу па павышэнні ролі і аўтарытэту органаў  мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва і актыўны ўдзел арганізацыі грамадскага жыцця рэгіёна — старасце вёскі Цякалаўшчына  Ланскага сельсавета Людміле Кудрук.

Яшчэ 9 жыхароў населеных пунктаў раёна  атрымалі Ганаровыя граматы райсавета дэпутатаў за ўзорнае ўтрыманне домаўладанняў, уклад у добраўпарадкаванне населенага  пункта, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Савета дэпутатаў.

Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама атрымала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.

Шмат добрых слоў у адрас Нясвіжскай зямлі і яе працаўнікоў прагучала і з вуснаў сяброў — прадстаўнікоў дэлегацый з суседніх раёнаў і пастаяннага партнёра нясвіжскіх аграрыяў — ААТ “Мінскі трактарны завод”.

Цікавым момантам урачыстага мерапрыемства стала інтэрв’ю, якое ў пачэсных гасцей свята бралі прадстаўніцы юнага пакалення несвіжан Злата Астаніна, Злата Верамчук і Соф,я Кавалеўская.

Пасля шчырых віншаванняў гасцей,  якія, вядома, не абышліся без добрых падарункаў, усе удзельнікі свята атрымалі выдатны мастацкі падарунак — канцэрт, падрыхтаваны майстрамі сцэны Нясвіжчыны.

Зала горача апладзіравала народнаму ансамблю народнай песні “Ланская бяседа”, узорнаму ансамблю гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, народнаму інструментальнаму  ансамблю “Нясвіж-скія  лыжкары”, танцавальнаму калектыву “Онікс” Нясвіжскай ДШМ, народнаму  вакальнаму ансамблю “Забава” Гарадзейскага цукровага камбіната, народнаму ансамблю песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦК, ансамблю песні “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК, дуэту Таццяны Мароз і Ігара Гарбачова, Ларысе Пархановіч і квартэту ў складзе  Аляксея Абражэя, Аляксандра Долмата, Сяргея Калеснікава і Юрыя Кабяка. Свята пераможцаў раённага спаборніцтва завяршылася, але, зразумела, не паставіла кропку ў іх працоўнай біяграфіі, таму што, як вядома — лепшыя здзяйсненні нашых землякоў — яшчэ наперадзе. І мы абавязкова раскажам пра іх на старонках “НН”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА, Святланы ПОЛЬСКАЙ.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.