Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 6 °C

Зіма Завітанскага “Рэха”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

Пост опубликован: 09.02.2018

Завітанскі сельскі клуб-бібліятэка аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій. Чаму? Ды таму, што ім цікава разам, хочацца спяваць, удзельнічаць у розных мерапрыемствах, якія радуюць людзей. Ёсць сярод артыстаў работнік сталовай, электраманцёр, сарціроўшчыца, размеркавальнік работ інжынерна-тэхнічнага цэнтра, хатняя гаспадыня, работнік гатэля і іншыя. Аб’ядноўвае іх усіх  любоў да мастацтва, народнай культуры. Так, напрыклад, у студзені на раённых Калядках на ратушнай плошчы завітанцы прадставілі свой гурт у самых розных вобразах, апрануўшы касцюмы Дзеда Мароза, Снягуркі, Казы, Цыганак.



— Калядкі ў нас арганізоўваюцца штогод у вёсцы, — зазначае загадчык Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі Лілія Ільюшэнка.

— Адразу рыхтуем сцэнарый, а потым ходзім па вёсцы, спяваем Калядныя песні, віншуем людзей са святам. Сярод актывістаў — Міхаіл  Карпач, Васіль  Власін, Альбіна Сцепанюк, Алена Хрушч, Кацярына  Мартос, Кацярына Крывашэй, Алена Суднік і іншыя.

Фота 1

Фота 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Радуе тое, што сярод вяскоўцаў шмат прыхільнікаў народных традыцый, што людзі любяць творчасць нашага мясцовага ансамбля песні “Рэха”, які, дарэчы, нядаўна адзначыў 26-годдзе. У  рэпертуары “Рэха” — самыя розныя беларускія і рускія песні: “Вышыванка”, “Сіва зязюля”, “Мы из деревни родом”, “Ой ты, вишня, белый цвет”, “Деревенька моя у реки” і іншыя.

Чвэрць стагоддзя нязменным акампаніятарам калектыву з’яўляецца баяніст Валерый Кавалёў.

А зусім нядаўна ў Завітой прайшло незвычайнае  мерапрыемства — сюды былі  запрошаны працаўнікі філіяла КУП “Мінскабл-дарбуд”-“ДРБУ № 168” г. Нясвіжа і Нясвіжскага занальнага вузла электрасувязі  Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Менавіта ім са сцэны сельскага  клуба-бібліятэкі былі адрасаваны словы падзякі вяскоўцаў і музычныя  падарункі артыстаў. Так завітанцы аддзякавалі працаўнікам і кіраўніцтву гэтых арганізацый за добраўпарадкаванне вуліцы Лясная-1 у іх населеным пункце, дзе дарожнікі зрабілі асфальтавае пакрыццё, а сувязісты праклалі новыя сеткі сувязі. Мерапрыемства атрымалася на славу. Людзі працы, змяніўшы сваё  спецадзенне на касцюмы для ўрачыстасцей, ад душы дзякавалі за свята ў іх гонар, за падарункі.

Фото 3

Фота 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сёння Завітанскі сельскі клуб-бібліятэка рыхтуе новыя нумары мастацкай самадзейнасці, якія будуць прадстаўлены на суд вяскоўцаў 18 лютага — у дзень выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Плануюць тут і праграму, з якой  “Рэха” выступіць перад аўдыторыяй у адзін з самых любімых дзён сакавіка — прысвечаны любым жанчынам.

На здымках:

1,3, 4. Моманты свята, прысвечанага работнікам электрасувязі і дарожнікам.

  1. Гурт Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі на раённых Калядках у Нясвіжы.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!