На працягу двух тыдняў мы разам з дзецьмі сачылі за поспехамі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях ў Пхенчхане (Рэспубліка Карэя).
З мэтай падтрымкі беларускай каманды наша ўстанова адукацыі далучылася да рэспубліканскай акцыі “Разам з камандай”. У ходзе акцыі нашы маленькія алімпійцы правялі свае Алімпійскія гульні. Выхаванцы з асалодай слізгалі на санках, хадзілі на лыжах, з захапленнем спрабавалі сябе у хакеі. На спаборніцтвах паміж рознаўзроставымі групамі дзеці прытрымліваліся дэвіза “Разам з камандай”.
Яны паказалі сваю цікавасць да спорту, ахвотна малявалі сваімі маленькімі далонькамі калаж з алімпійскай сімволікай, так старанна прыкладваючы іх да паперы, (а некаторыя і некалькі разоў), што ён атрымаўся вельмі яркі, светлы і добры.
Па завяршэнні спаборніцтваў радасныя і вясёлыя выхаванцы зрабілі фотаздымак, узгадаўшы, что мы — “Разам з камандай”.
Кацярына ГУТКО,
кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “Яслі-сад №7 г.Нясвіжа”.