Дзякуй вам, ветэраны!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як мы паведамлялі, у нашай краіне быў устаноўлены медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”. Іх уручаюць заслужаным лю-дзям — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, вязням, людзям, якія шмат зрабілі і робяць для ўмацавання Узброеных Сіл дзяржавы.

Фота 1

Жыхарам Нясвіжчыны медалі ўручыў ваенны ка-місар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Марозаў. Сярод тых, хто  атрымаў узнагароду, і нашы паважаныя жанчыны. Гэта несвіжанка, блакадніца Ленінграда Галіна Андрэеўна Трыбунская (фота 1), працаўніцы тылу Валянціна Ігнатаўна Ашмарына з Грускова (фота 2) і Надзея Пятроўна Шынгель з вёскі Вялікая Быхаўшчына (фота 3). Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю гэтых  жанчын, чыё дзяцінства і юнацтва  прыпалі на ваеннае ліхалецце. Але яны выстаялі, выжылі, не зламаліся і засталіся на ўсё жыццё для іншых прыкладам дабрыні, жаноцкасці, мудрасці і вялікай духоўнай прыгажосці.

Фота 2

Фота 3

 

Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.