Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

«Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Юрый Сідарэнкаў сустракае прафесійнае свята з добрым настроем

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Юрый Аляксандравіч Сідарэнкаў — машыніст МТПЛ участка «Транспартны цэх» раённага ўнітарнага прадпрыемства «Нясвіжская жыллёва-камунальная гаспадарка». Яго працоўны стаж у адным калектыве ні многа, ні мала — 25 гадоў. За работнікам замацавана некалькі адзінак тэхнікі — МТЗ-892 і Т-150К. На іх Юрый Аляксандравіч задзейнічаны на розных работах: ён займаецца пагрузкай і перавозкай дроў, убірае горад ад снегу і апрацоўвае дарогі пясчана-салянай сумессю ў зімовы перыяд, перавозіць цяжкую тэхніку, а таксама выконвае іншыя даручэнні. Вопыт дазваляе быць з тэхнікай на «ты», і яна ніколі не падводзіць свайго гаспадара. Дысцыплінаваны і адказны, у сваёй рабоце ён заўсёды кіруецца тэхнічнымі прававымі актамі, інструкцыяй па ахове працы, працуе, не лічачыся з асабістым часам.



Уласцівыя Юрыю Сідарэнкаву ініцыятыўнасць, арганізаванасць, дакладнасць, стараннасць станоўча характарызуюць яго з боку кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У калектыве работнік карыстаецца павагай і аўтарытэтам. У зносінах з таварышамі добразычлівы, ветлівы і тактоўны. Па характары Юрый Аляксандравіч спакойны, ураўнаважаны, а яшчэ — уважлівы ў гутарцы і з добрым позіркам у вачах.

Як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, праводзіць стажыроўку трактарыстаў, што прыходзяць на працу ў ЖКГ, а таксама ўдзельнічае ў спартыўным жыцці прадпрыемства. А самым галоўным  Юрый Аляксандравіч лічыць — рабіць сваю справу своечасова, якасна, добрасумленна і адказна.

Сярод шматлікіх узнагарод у скарбонцы Юрыя Сідарэнкава, і нагрудны знак «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі», які ён атрымаў у 2016 годзе за дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі. А годам раней яго фота было занесена на раённую Дошку гонару. Сёння ж, напярэдадні прафесійнага свята, Ю.А. Сідарэнкаву за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці будзе аб’яўлена Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З чым яго і віншуем!

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!