Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Інтэлектуальна развіты, камунікабельны, артыстычны… Якімі якасцямі і рысамі характару павінен валодаць сучасны педагог?

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

У мінулую пятніцу, 23 сакавіка, СШ № 4 г. Нясвіжа вітала фіналістаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Педагагічны дэбют», які праходзіў у раёне ў чацвёрты раз.

У конкурсе прынялі ўдзел шэсць маладых педагогаў раёна: настаўнікі англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі А. А. Пархомчык, англійскай мовы СШ № 2 г.п. Гарадзея І.І. Галтвяніцкі, беларускай мовы і літаратуры Ланскага НПК дз/с-СШ Н.І. Чарніцкая і настаўнік біялогіі гэтай установы А.Г. Атліванчык, кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага сада № 4 г. Нясвіжа «Караблік дзяцінства» Я.А. Цвяткоў і настаўнік гісторыі і геаграфіі Аношкаўскага НПК дз/с-СШ Я.А. Залескі.



Конкурс уключаў творчую самапрэзентацыю “Мае першыя крокі ў прафесіі”, відэаролік “Педагог, якога чакаюць…”, рашэнне педагагічных сітуацый.

Выступленні маладых спецыялістаў, нягледзячы на іх невялікі педагагічны вопыт, прыцягвалі сваім высокім прафесійным падыходам да справы, інтэлектуальнай напоўненасцю, уменнем знаходзіць выйсце з той ці іншай сітуацыі…

Хоць конкурс і прадугледжваў саперніцтва і быў арганізаваны, каб вызначыць лепшага, усе этапы прайшлі ў сяброўскай і ўтульнай атмасферы, дзе ўдзельнікі падтрымлівалі адзін аднаго. Але, як і ў кожным конкурсе, тут вызначыліся пераможцы. Прыступкі п’едэстала гонару занялі Іван Ігаравіч Галтвяніцкі, Яўген Аляксандравіч Залесскі і Анастасія Генадзьеўна Атліванчык, заняўшы адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.

Падрабязнасці з месца падзеі, паважаныя чытачы, — у бліжэйшых нумарах «НН». Сачыце за навінамі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!