Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 5 °C

Маладым сем’ям прысвяціў сваё справаздачнае мерапрыемства па выніках 2017 года Ланскі сельскі дом культуры

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Ці ведаеце вы адкуль пайшла назва вёскі Лань? Існуе некалькі легендаў. Адну з іх нашым чытачам расказала бібліятэкар Ланскай інтэграванай сель-скай бібліятэкі Алена ЖУК:

— Старыя людзі расказваюць, што некалі, даўным-даўно, калі яшчэ і прадзедаў нашых на свеце не было, ішла па нашай зямлі Святая Дзева Марыя. Дарога далёкая, цяжкая. А тут, куды ні глянь — усюды лес цёмны, гушчар непралазны. Разгубілася яна, не ведае, куды ісці. Ужо шарэць стала, вечар надыходзіць. Птушкі прыціхлі. Раптам чуе Дзева Марыя: зусім блізка нехта на дудачцы іграе. Так жаласліва, так пяшчотна.



Дзева Марыя пайшла насустрач мелодыі. Сівыя хвоі расступіліся, і яна ўбачыла, што пасярод светлай лясной паляны  сядзіць хлопчык. Ён часта сюды прыходзіць, таму маленькія козачкі, якіх у народзе ланькамі называюць, яго зусім не баяцца. Многа іх у гэтых краях. Да людзей прывыклі. Таму, як убачаць каго, далёка не ўцякаюць,  хаваюцца за куст і глядзяць вялікімі чорнымі вочкамі.

  Месца тут чароўнае! Пасярод палянкі прабіваецца крынічка, дае пачатак  невя-лікай рачулцы. Вада ў ёй халодная, празрыстая і вельмі смачная. Прыходзяць сюды і людзі, і жывёлы, каб наталіць смагу, памыцца, адпачыць. Набярэш у прыгаршчы вады, і заззяе ў далонях кавалачак  сонца.

Выйшла Дзева Марыя да крыніцы, напілася сцюдзёнай вады, апаласнула твар — і дабавілася ў яе сілы.

Кажуць, што з той пары вада ў рэчцы стала святой, а людзі, якія побач жывуць —  шчаслівымі і таленавітымі.

Прыязджалі да крынічкі людзі, і заставаліся, будаваліся…

З цягам часу вырасла паселішча, знакамітае ва ўсёй акрузе сваімі талентамі. Што ні гаспадар — то майстар адмысловы, што ні гаспадыня — умеліца на ўсе рукі. Тут нарадзілася не адно пакаленне вядомых мастакоў, музыкантаў, спевакоў.

Колькі часу прайшло, колькі вады выцекла. Але і па сённяшні дзень б’е невялічкая крынічка, дае пачатак рэчцы. Жывуць у лясах невялічкія козачкі ланькі. А месца і рэчку, дзе ўсё гэта адбывалася, людзі Ланню назвалі…

На пытанні віктарыны адказвае сям’я Здрок

Вось так, па-казачнаму прыгожа, гучыць адна з легендаў пра паселішча на рацэ Лань з аднайменнай назвай сённяшняга аграгарадка, першыя ўспаміны пра якое  налічваюць ужо пяць стагоддзяў…

Сёння тут жывуць розныя людзі. Кожны — са сваімі  клопатамі і турботамі, радасцямі і дасягненнямі. Утвараюцца сем’і. Нараджаюцца дзеці. А бацькі стараюцца даць ім усё самае лепшае. Аб’ядноўваюцца ж яны на агульных святах, якія збірае мясцовы СДК пры падтрымцы кіраўніцтва і прафсаюза ААТ “Лань-Нясвіж”. Цікава, на адным дыханні прайшло і апошняе справаздачнае мерапрыемства Ланскага СДК, якое было прысвечана маладым сем’ям.

— Таццяна працуе бухгалтарам, Уладзімір — вадзіцелем. У 2016 годзе  сям’я ўдзельнічала ў мясцовым конкурсе маладых сем’яў, у 2017-м   маладая пара — удзельнікі нашага праекта “Уладар сяла”, — нават з нейкім захапленнем расказвае пра сям’ю Траян прафсаюзны лідар ААТ “Лань-Нясвіж” Галіна Салавей. І працягвае:

— Сям’я Крупновых — мнагадзетная. У іх тры дзяўчынкі. Таццяна (гаспадыня) сёння знаходзіцца ў водпуску па доглядзе  дзіцяці… Сама яна з мнагадзетнай сям’і. Яе  маці — Людміла Васільеўна Бабыр — паважаны чалавек. Усё жыццё працавала дыспетчарам у гаспадарцы.

На здымках: Дзмітрый і Святлана Еўтух, а побач — іх сын Мікітка з дзядулем Іванам.
Дзмітрый нарадзіўся на ланскай зямлі, тут вырас.
Пазнаёміўся з маладым спецыялістам Святланай,
якая па размеркаванні, скончыўшы Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, прыехала ў Лань,
дзе сёння працуе бухгалтарам. Маладая сям’я жыве дружна. Ёсць у іх любімая работа і цікавыя захапленні. Апошнія гады сям’і Еўтух насычаны падзеямі. Святлана нядаўна атрымала вышэйшую адукацыю (завочна скончыла Баранавіцкі
дзяржаўны ўніверсітэт). На пульсе часу трымае руку
і Дзмітрый. Працуе малады гаспадар майстрам на Клецкім механічным заводзе, а ў гэтым годзе таксама атрымае
дыплом аб вышэйшай адукацыі (заканчвае БДАТУ ў Мінску).
Спраўляцца з усімі складанасцямі маладым дапамагаюць Алена Мікалаеўна і Іван Іванавіч — бабуля і дзядуля іх Мікіткі, якія таксама жывуць у Лані. А калі выпадае вольная хвіліна, Дзмітрый і Святлана прысвячаюць яе сваім
захапленням. Дзмітрый — добры майстар. Можа вырабляць розныя каваныя вырабы. Сёння ў іх доме ёсць і падстаўкі для вазанічак, і вешалка, і ўслончык, зробленыя яго
працавітымі рукамі. А яшчэ ён любіць рыбалку.
Не адзін раз вяртаўся дадому з важкімі шчупакамі.
Святлана — добрая гаспадыня. Любіць кулінарыць.
Пакуль была ў водпуску па доглядзе дзіцяці,
захапілася бісерапляценнем

Кіраўнік спраў Ланскага сельскага выканаўчага камітэта Людміла Буглай разам з іншымі членамі журы ацэньвае “немаўлят”,
якіх спавівалі ўдзельнікі сямейнага конкурсу

Помніцца, як амаль дзесяць гадоў назад прыехаў да нас малады хлопец з Горак — Аляксандр Крупноў. Сёння ведаюць яго як вельмі граматнага спецыяліста. Крупновы атрымалі катэдж, будуюць сваё сямейнае шчасце. Родныя, дзе трэба, дапамагаюць…

А гэта — наш малады спецыяліст заатэхнік-селекцыянер Алена Дрэвіла, спыніўшыся на фота-здымку з мерапрыемства, засяродзіла ўвагу Галіна Станіславаўна.

— Яна амаль год працуе  ў нас. Дзяўчына цікавая. Як толькі я з ёй пазнаёмілася, пацікавілася пра яе таленты і захапленні. Вядома, калектыў сельгаспрадпрыемства прымае ўдзел у розных раённых мерапрыемствах,  культурных і спартыўных, і хацелася б, каб моладзь у гэтым плане была “на перадавой”.

Дзяўчына мне адказала, што захапляецца танцамі і жадала б падтрымліваць форму далей. Мы вырашылі арганізаваць гурток на грамадскіх пачатках. Алена гутарыла з дзецьмі ў школе. Адразу дзяўчат было многа. У выніку — засталіся самыя зацікаўленыя, хто паказаў свае здольнасці. Заняткі праводзілі адразу нават у свабодным пакоі катэджа, які гаспадарка выдзеліла маладым спецыялістам, бо дзяўчатам было зручней.

Так паступова, адну за другой галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце  характарызавала маладыя сем’і сваёй гаспадаркі, не пакідаючы ў баку і маладых спецыялістаў — нераўнадушных да асноўнай  справы, таленавітых у сваіх захапленнях.

Магчыма, таму і не старэе Лань, а поўніцца ў наваколлі звонкімі дзіцячымі галасамі, каласіцца збожжавымі нівамі, шуміць новабудоўлямі…

Што тычыцца сельскага дома культуры, то ў Лані гэтая ўстанова заўсёды аб’ядноўвала мясцовае насельніцтва. А поспех трымаецца  на энтузіязме культработнікаў, іх адданасці сваёй справе, а таксама матэрыяльнай падтрымцы мясцовага кіраўніцтва.

Больш дзесяці гадоў існуе народны ансамбль “Ланская бяседа”. Яго кіраўнік — таленавітая  маладая дзяўчына Таццяна Мароз — так зазначаюць самі ўдзельнікі ансамбля і тыя, хто пастаянна сочыць за развіццём народнага калектыву.  Вядома, на пачатку прывыкалі адзін да аднаго. Ды і яна не адразу згадзілася на такі сур,ёзны крок. Прыглядаліся, спрабавалі. І ўсё атрымалася.

Змяніўся рэпертуар канцэртаў, з’явілася акапэльнае выкананне, развучваюцца новыя падтанцоўкі. Добрымі знаходкамі сталі больш дваццаці песень — як народных, так і эстрадных.

У гэтым годзе калектыў  “Лан

Алена Леванчук — педагог. Яна з задавальненнем
удзельнічае ў канцэртах, якія арганізоўваюцца ў Ланскім СДК. На сцэну яна выйшла ў дуэце з Юрыем Гапановічам

ская  бяседа” набыў новыя сцэ-нічныя касцюмы для выступленняў, што надало праграме артыстаў новую афарбоўку. Сродкі для гэтага былі выдзелены дырэкцыяй ААТ “Лань-Нясвіж”.

 

— Мы ўсе вельмі ўдзячны  Анатолію Васільевічу Уласевічу і  прафсаюзнаму лідару сельгас-прадпрыемства Галіне Станіславаўне Салавей, — зазначыла ў нашай размове загадчыца Лан-скага СДК Святлана Дзянішчык. — Такая ўвага і падтрымка культуры прыемныя. Мы, у сваю чаргу, стараемся парадаваць сваіх аднавяскоўцаў добрымі  песнямі, добрымі пачынаннямі…

Так яно на самай справе і ёсць. Наведвальнікаў СДК кожны раз радуюць і здзіўляюць фантазіі яго работнікаў. Напрыклад, на мерапрыемствах у фае можна бачыць аформлены куточак даўніны, сабраны з самабытных рэчаў, якімі карысталіся нашы продкі. Асноўныя экспанаты сюды прадставіў мастацкі кіраўнік СДК Юрый Гапановіч.

Дзеці рознага ўзросту — ад 5-гадовых выхаванцаў садка да 7-класнікаў мясцовай школы — наведваюць гурток, які працуе  пры бібліятэцы. Тут яны чытаюць, малююць, рыхтуюць паштоўкі да святаў, удзельнічаюць у ранішніках на вялікія праваслаўныя святы.

Напрыклад, у гэтыя дні яны разам з бібліятэкарам Аленай Жук рыхтуюцца да мерапрыемства, якое прымеркавана да Вялікадня, і пройдзе на другі дзень свята.

На радасць усім ланцам вось ужо другі год на акенцы бібліятэкі з’яўляецца батлейка, выразаная з драўніны.  Гэта падарунак пані Вікторыі Жукевіч-Дзівоты, бацькі якой некалі былі рэпрэсіраваны, а яна, хоць і нарадзілася ў Сібіры, жыве ў Польшчы, а думкамі і марамі заўсёды вяртаецца ў ланскі край, адкуль яе продкі.

Увогуле пры доме культуры працуе пяць гурткоў, дзе дзеці і моладзь развіваюць свае таленты, падтрымліваюць і дзеляцца сваімі захапленнямі.

На сцэне — дуэт Аляксандра і Анастасіі
Атліванчыкаў. Лірычныя песні ў выкананні маладых педагогаў да спадобы кожнаму. Лёс злучыў іх на Ланскай зямлі, і сёння сваю творчасць яны дораць гэтым мясцінам

Народны ансамбль песні “Ланская бяседа”

Жартоўны музычны конкурс на сцэне СДК
прадстаўляюць гаспадары маладых сем’яў

Аб’яднанне “Дбайныя гаспадынькі”, якое працуе пры СДК, аформіла да конкурснай праграмы маладых сем’яў мноства кулінарных вырабаў. Маладым   удзель-ніцам заўсёды ёсць чаму павучыцца ў вопытных Святланы  Дзянішчык, Алены Жук, Наталлі Бобрык, Кацярыны Чычко, Святланы Чычко, Наталлі Леўшынай і іншых. Са сваімі кулінарнымі вырабамі  яны бываюць і на многіх  раённых святах.  Усе добра ведаюць іх вясковыя стравы — мачанку з блінамі, дамашнія каўбаскі, сала па-ланску і іншыя прысмакі, якімі частавалі ўсіх жадаючых, напрыклад, на раённым свяце Каляды ў Нясвіжы.

А 20 сакавіка калектыў “Дбайных гаспадынек” прымаў удзел у конкурсе-фестывалі “Бабуліны прысмакі”, які праходзіў ў Мінску. У намінацыі “Нацыянальныя стравы” прадстаўнікі Нясвіжчыны занялі першае месца. Прывезлі дадому ўзнагароды — дыплом і падарунак.

“Запрашаем у госці да нас. У гэты светлы, радасны час…” — менавіта гэтымі словамі песні пад вынас у залу хлебнага караваю было адкрыта ў аграгарадку Лань чарговае мерапрыемства. Пасля дружныя ланцы, якіх была поўная глядзельная  зала, пад апладысменты віталі ўдзельнікаў — мясцовыя маладыя сем’і. Уладзіміра і Таццяну Траян, Дзмітрыя і Святлану Еўтух, Аляксандра і Вольгу Купрэвіч, Аляксандра і Таццяну Крупновых, Васілія і Яніну Здрок. Хочацца за-значыць, што  падтрымка ў гэты вечар была асабліва моцнай. Напрыклад, сям’ю Купрэвіч прыехалі падтрымаць дзве сястры Аляксандра з Мінска. Сям’ю Здрок якраз наведала  агульная сяброўка са сталіцы.  Дзмітрыю і Святлане Еўтух дапамагалі бабуля і дзядуля іх маленькага сына Мікіткі, а таксама сястра Дзмітрыя — Таццяна — студэнтка Віцебскага  медуніверсітэта.

Добрую падтрымку сваёй вялікай радні адчувала і сям’я Траян — з Клецка прыехала  вялікая кампанія: мама Уладзіміра, цётка з сям’ёй, сястра з мужам, пляменнікі.

Кожная сям’я адчувала пад-трымку як родных, так і аднавяскоўцаў. Таму  конкурсы “Народная мудрасць”, “Кулінарны шэдэўр”, “З паўслова…” праходзілі пад дружныя апладысменты.

Сумна ў той вечар у сельскім доме культуры не было, бо лілася музыка, сыпалася мноства жартаў. Яны трапна перапляталіся з песнямі выканаўцаў аматарскай творчасці. Сямейныя дуэты сапраўды даказвалі, што “сям’я — гэта тое, што дзеліш на дваіх…”. Адзін толькі конкурс, дзе трэба было спавіваць ляльку, адначасова адной рукой абодвум бацькам, паказваў, наколькі маладыя людзі падтрымліваюць адзін аднаго, якая гармонія паміж імі… Для  некаторых гэтыя спаборніцтвы былі як паўсядзённыя клопаты. Напрыклад, у сям’і галоўнага агранома і бухгалтара Аляксандра і Вольгі Купрэвічаў менш года назад  з’явілася яшчэ адна маленькая дачушка…

Прадстаўніцы аб,яднання “Дбайныя гаспадынькі”
з Лані Святлана Дзянішчык, Святлана Чычко,
Кацярына Чычко

Аб’ядноўваюць усе сем’і  агульныя  інтарэсы, агульныя  справы і адпачынак. Як, напрыклад, у сям’і Траян: Уладзімір працуе вадзіцелем, любіць тэхніку, займаецца будаўніцтвам. Эканаміст Таццяна — больш занята хатнімі справамі. Вельмі прыгожа спявае. Разам маладыя людзі — прыхільнікі  актыўнага  адпачынку, а агульнае  шчасце адчуваюць у любімай дачушцы.

Сям’і Здрок больш за іншых “дапамагала” ў конкурсах двухгадовая дачушка. Маленькую Аляксандру цікавіла ўсё, што адбывалася навокал. Перабраўшыся на рукі да бацькоў, яна ўважліва слухала кожнае заданне вядучай сямейнага свята.

У журы ў гэты дзень была складаная місія, бо вызначыць лепшых было немагчыма. Таму пераможцы былі адзначаны ў розных намінацыях.

Агульнае свята ланцаў скончылася, пакінуўшы самыя добрыя ўражанні. На сцэне зорачкамі зіхацелі таленты дзяцей Лані. У чарговы раз парадавалі сваімі песнямі сольныя выканаўцы і дуэты аматарскай творчасці.

Добрымі, шчырымі словамі  дзякавалі маладыя сем’і арганізатарам і спонсарам мерапрыемства за запрашэнне, за падарункі і спяшаліся дадому, дзе некаторых  чакалі немаўляты, некаторых — вячэрнія дамашнія турботы. Цікавая сустрэча ў СДК з віктарынамі, конкурсамі і канцэртам завяршылася, а наперадзе — ужо новыя ідэі, новыя сустрэчы з людзьмі багатага на таленты Ланскага краю.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

(Больше фото смотрите в «НН» за 16.03.2018 и 23.03.2018).

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!