Наш зямляк, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, уручыў несвіжанцы пашпарт ва ўрачыстай абстаноўцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У зале Савета Рэспублікі прайшло ўрачыстае мерапрыемства ў рамках маштабнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі. На ім атрымалі пашпарты 18 вучняў з розных рэгіёнаў краіны. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў. Усе — творчыя і таленавітыя асобы. Сярод іх была і наша зямлячка, навучэнка Нясвіжскай гімназіі Алеся Лосік, — дыпламант абласной дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы і дыпламант I ступені абласнога міні-турніру юных матэматыкаў.


Перад пачаткам цырымоніі да вучняў звярнуўся Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. «Самае галоўнае для вас — быць патрыётамі. Адважвайцеся, дзейнічайце, не падладжвайцеся пад жыццёвыя абставіны, будзьце харызматычнымі, ініцыятыўнымі людзьмі», — сказаў ён.
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што першая задача для школьнікаў — атрымаць высака-класную адукацыю. І самае галоўнае — пастарацца рэалізаваць гэтыя веды не за мяжой, а на карысць Беларусі, у якой яны нарадзіліся і растуць. У гэтым і будзе першае праяўленне сапраўднага патрыятызму.
У гэтым годзе акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», упершыню арганізаваная 14 гадоў таму Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, мела цікавую сімвалічнасць: 15 сакавіка галоўныя дакументы юным беларусам уручылі ў 15-ы раз.
Наталля ЕРМАШЭНКА.
Фота з сайта «Моладзь Беларусі».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.