«Нясвіжскія навіны» віншуюць вас са святам, дарагія жанчыны!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Лучший по профессии по результатам служебной деятельности за 2017 год», «Лучший главный бухгалтер по итогам 2017 года» — этот статус Минское областное управление Департамента охраны МВД Республики Беларусь присвоило главному бухгалтеру Несвижского отдела охраны Регине Иосифовне Тимошек (на фото).

Выпускница средней школы № 2 г. Несвижа, окончив с отличием Молодечненский учетно-плановый техникум, вернулась в родной город. Встретив свою вторую половинку, вышла замуж. В семье появились дети.

Специфика работы на то время требовала высшего образования по специальности, ведь работодателя при подборе кадров именно это интересует в первую очередь. Супруг не возражал, всячески поддерживал жену, помогал во всем, ведь маленькие дети, даже при недолгом отсутствии мамы (Регина Иосифовна училась на заочном отделении в Гомельском кооперативном институте) требовали пристального внимания…

Шли годы. В 1995 году Регина Иосифовна пришла работать в отдел охраны, которым  в то время руководил Ричард Иванович Леванчук. Сотрудники  бухгалтерской службы всегда старались, чтобы обстановка в отделе была стабильной, своевременно выплачивалась заработная плата, как аттестованным сотрудникам, так и техническим работникам отдела.

Со временем менялись условия труда, отдел расширялся, вводились новшества охранной системы. Укреплялась материально-техническая база.

Коллектив, в котором  Р.И. Тимошек трудится более  двадцати лет, дружный. Это слаженная команда профессионалов. Если нужно, каждый подставит надежное плечо. Сегодня рядом с Региной Иосифовной работают бухгалтеры Марина Николаевна Трутнева и Светлана Казимировна Бурнович — грамотные, компетент-ные  специалисты. Все вместе они отвечают за состояние финансов, от которых зависит результат работы и уровень ее эффективности.

Возвращаясь с работы домой, Регина Иосифовна меняет статус. Здесь она — заботливая супруга, любимая мама и бабушка.

В сентябре прошлого года семейная чета Тимошек отметила рубиновую свадьбу. Четыре десятилетия они вместе. Сегодня хозяин Иван Иванович находится на заслуженном отдыхе. Большую часть работ по дому взял на себя. Дети выросли, и самое время супругам позаботиться друг о друге…

Первые весенние праздники для мужской половины  семьи Тимошек наполнены приятными хлопотами. Сыновья обязательно в эти дни приезжают с семьями к родителям, чтобы поздравить маму, подарить ей цветы и подарки.

«Поздравляем с праздником и спасибо Вам за прекрасного сына и мужа», — именно эти слова согревают родителей по-особенному. Их Регине Иосифовне и Ивану Ивановичу адресуют невестки и сваты, не зависимо от того, на каком расстоянии друг от друга они находятся…

Инна ВАСИЛЕВИЧ.

 

Ладзяцца справы на птушкагадоўчай ферме СВК “Агракамбінат Сноў”. І ў гэтым ёсць заслуга аператара па вырошчванні птушкі Святланы Грынаш. На справаздачным сходзе ў гаспадарцы Святлана Канстанцінаўна за сваю добрасумленную працу атрымала Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама

А вось Наталля Лабко, Святлана Вазнюк і Марына Драздова шчыруюць аператарамі
на свінагадоўчым комплексе. Яны таксама дабіваюцца належных вынікаў. І сваё свята — 8 Сакавіка — жанчыны сустракаюць з добрым настроем

 

Які занятак можна знайсці для сябе ў гэтыя сонечна-марозныя веснавыя дні, асабліва ў выхадныя, уладкаваўшы хатнія справы? Паглядзець цікавы фільм, скажаце вы, падыхаць свежым паветрам на вуліцы, адпачыць у цішыні і пачытаць любі-мую кнігу на канапе пад цёплым пледам ці ўтульна ўладкаваўшыся ля каміна з кубачкам гарачай кавы ці чаю. Напэўна, яно так. А калі ваша душа імкнецца да зносін з людзьмі, і вы не лянуецеся выйсці з хаты, можна наведаць бібліятэку. Я, напрыклад, у свабодны час наведваю Рудаў-скую сельскую. Яна асацыіруецца ў мяне з бібліятэкай дзяцінства… Тут часта праходзяць кранальныя, запамінальныя сустрэчы з цікавымі людзьмі і іншыя мерапрыемствы, якія ўмела арганізоўвае бібліятэкар Іна Іосіфаўна Емельянчык. Адна з творчых сустрэч адбылася напрыканцы лютага і мела назву «Прыгажосць сваімі рукамі». На яе сабраліся як дарослыя чытачы, так і дзеці. А віноўніцай стала ўмеліца-рукадзельніца, жыхарка вёскі Рудаўка Алена Уладзіміраўна Карась. Да ўвагі          гасцей яна прапанавала цэлую выставу, якая размясцілася амаль на паўзалы. Чаго тут толькі ні было! Шкатулкі, дэкараваныя бутэлькі, падносы, навагоднія вяночкі, елачкі, вазачкі, валёнкі з тканіны з элементамі вышыўкі, вырабы з прыроднага і падручнага матэрыялу, размаляваныя камяні — і гэта далёка не ўсё. Цяжка ўявіць, з якім імпэтам працавала жанчына, калі ўлічыць, што на ўсю дадзеную прыгажосць яна аддала некалькі зімовых месяцаў. А дакладней — майстравала вечарамі, бо рукадзельніца яшчэ і працуе: ужо 23 гады загадвае складам у філіяле «Нясвіжскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». У ход ідзе ўсё, што можна — розныя баначкі з-пад крэму, гліняныя гаршчочкі, спілы з дрэў, бабіны ад скотчу, зерне кавы, шышкі лістоўніцы, розныя прыправы — бадзьян, гваздзікі, перац чылі, палачкі карыцы і яшчэ шмат чаго іншага.

— Вяртаюся з працы і хуценька бяруся за сваю справу. Так хочацца зрабіць нешта цікавае. У снежні ў водпуску была. Да дванаццаці, да часу ночы сядзела. Для мяне гэта адпачынак, занятак для душы, які прыносіць задавальненне, — расказвае гасцям Алена Уладзіміраўна. І яе аповед такі цікавы, што яго не хочацца парушаць, перабіваць нейкім пытаннем, а наадварот, хочацца слухаць яшчэ і яшчэ. Бо ён — ад душы, з натхненнем, зацікаўленасцю і любоўю. Зносіны з гэтай жанчынай падсілкоўваюць станоўчай энергіяй. А з якім замілаваннем яна гаворыць пра кожны экспанат! Вось елачка — унучцы дапамагала для выставы. А блакнот з дачкой зрабілі. Гэту бутэльку сёння дэкаравала…

Кожны выраб індывідуальны, крэатыўны, з мастацкім густам. У кожную работу ўкладзены душа, фантазія, цярпенне, уседлівасць.

Пакуль Алена Уладзіміраўна асвоіла тэхнікі дэкупаж, васкаванне, скрапбукінг, карданаж. Падзялілася яна і сваімі планамі, сярод якіх — жаданне навучыцца вышываць крыжыкам, размаляваць камяні ў двары, упрыгожыць пластыкавыя гаршкі для кветак на вуліцы, зрабіць сухі ручай, масток і іншае.

Як веснавы ручаёк сваім напорам імкнецца прабіць зляжалы снег, так наша гераіня сваёй дабрынёй і сардэчнасцю пранікае ў кожную душу таго, хто побач, выклікаючы непадробны інтарэс да свайго занятку. Гасцей цікавіла ўсё да дробязей. Раз-пораз чуліся пытанні: «А як Вы рабілі гэту рэч?», «А што вось тут выкарыстоўвалі?». І словы захаплення: «Вы — чараўніца», «Светлая душа». Вось адна жанчына разглядае размаляваны каменьчык і кажа, што так не намалюе, нават калі будзе старацца.

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. За кубачкам кавы з дамашнім печывам, прыгатаваным рукамі Іны Іосіфаўны, ды іншымі салодкімі прысмакамі жанчыны дзяліліся сваімі кулінарнымі здольнасцямі, жыццёвымі ўспамінамі, цікавымі момантамі, смяяліся, гутарылі пра любоў да кніг. Атрымаўся сапраўд-ны жансавет. А напрыканцы падвялі вынік: мерапрыемства прайшло на дзясятку, вельмі душэўна, пазітыўна. У адрас Алены Уладзіміраўны прагучалі словы: «Дзякуй вам, добрая Вы жанчына, добрая душа. Здароўя Вам і творчых поспехаў».

Але развітвацца з Аленай Ула-дзіміраўнай зусім не хацелася. Я папрасіла ў яе нумар тэлефона, сказаўшы, што абавязкова напішу пра гэту цёплую сустрэчу. Яна была не супраць. І аднойчы вечарам мы прагаварылі яшчэ цэлую гадзіну. Пра зямное… жаночае… прыгожае… Я раскрыла ў гэтай жанчыне яшчэ шмат добрых якасцей. Алена Уладзіміраўна з павагай адносіцца да людзей, калі нешта абяцае, то абавязкова павінна выканаць. Інакш будзе сорамна, а гэта не ў яе стылі. Яна ніколі не сядзіць без справы, увесь час да нечага імкнецца. Некалькі гадоў таму мая суразмоўца атрымала вышэйшую адукацыю. Сярод студэнтаў была самай старэйшай, таму старалася быць для моладзі добрым прыкладам.

Алена Уладзіміраўна лічыць, што трэба ўдасканальвацца напрацягу ўсяго жыцця. Раней яна малявала, займалася танцамі. Любіць разгадваць крыжаванкі, чытаць. Больш падабаюцца творы на ваенную тэму, гістарычныя, і проста што-небудзь для душы. Лічыць абавязковым завучванне цытат, урыўкаў — для падтрымання памяці і любой гутаркі.

Мая гераіня ўмее бачыць прыгожае ў дробязях: у маленькай шышачцы, у снезе, які блішчыць-пераліваецца зорачкамі пад сонечнымі промнямі, у шматколернасці восеньскіх красак, шораху апалага лісця ў гарадскім парку, у вясновым капяжы. А з якім захапленнем яна пра ўсё гэта расказвае! З ёй і пра яе хочацца гаварыць бясконца. Гэта чалавек ад Бога, які дорыць людзям на зямлі цяпло сваёй душы, радасць, любоў і пяшчоту. Яе голас песняй ліецца, кранаючы кожнае сэрца.

— Я шчаслівая жанчына, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — У мяне харошыя дзеці — сын і дачка, яны стварылі добрыя сем’і, маюць жыллё. Я бабуля траіх цудоўных унукаў, якіх вельмі люблю. Шчасце, калі жывыя і здаровыя бацькі, ёсць сям’я. Табе добра, калі добра тваім блізкім. Шчасце, калі ты сам дорыш цяпло тым, хто акружае. Мець такое шчасце я жадаю ўсім жанчынам, а яшчэ міру, здароўя, каб іх любілі, шанавалі і паважалі мужчыны, дарылі падарункі, і не толькі ў Дзень жанчын.

Сама Алена Уладзіміраўна вельмі любіць кветкі, асабліва архідэі, якімі яе радуюць 8 Сакавіка дзеці і ўнукі. Але самы галоўны падарунак — каб яны прыехалі. Сабрацца ў сямейным крузе, прыгатаваць любімыя стравы, запаліць камін, ля якога ўсім па-сямейнаму цёпла і добра. Ці гэта не шчасце?!

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

24 февраля в Минске на базе в/ч 3214 состоялось

первенство Минской области по каратэ кекусинкай 

(возраст участников 6—9 лет). Участие в соревнованиях приняли 300 юных спортсменов из Минска, Несвижа

и Молодечно.  Для 17 несвижан само присутствие

в спортзале, в котором тренируется спецназ, —

уже награда, а 4 призовых места — показатель

успешной работы с детьми тренера Антонины

Вячеславовны Тасминской, внимательного педагога,

заботливой  мамы двух сыновей и замечательной жены.

Она, уроженка Несвижского района, с  детства была  очень спортивной девочкой, увлекалась легкой атлетикой и активно участвовала в районных соревнованиях, мечтала заниматься восточными единоборствами, но в то время не было такой  возможности.  И только в 29 лет (в 2012 году), когда в Несвиж из Барановичей приехал тренер по этому виду спорта, приступила к тренировкам. Через 2 года сама достигла уровня, дающего право преподавания, для этого сдала  сложный экзамен, который длился 7 часов (отработка техники плюс бои)  и ежегодно на тренерских сборах подтверждает право преподавания каратэ-кекусинкай  и сдает экзамен. К тому же,  заочно учится на 4 курсе Белорусского государственного педагогического  университета имени Максима Танка по специальности «Спортивно-туристская деятельность (менеджмент в туризме)».

— Антонина,  всё-таки кекусинкай — контактное боевое искусство. Подходит ли оно для девушки?

— Стоит заметить, что каратэ не только боевое искусство, но и спорт. А физические упражнения нужны всем. С помощью занятий каратэ снимают стресс и избавляются от негативной энергии. А хорошая реакция и способность концентрироваться лишними просто не бывают.

В активе у симпатичного инструктора 4 года тренерской работы  и репутация специалиста, который  находит подход к каждому. У Антонины Вячеславовны 53 ученика 6 — 25 лет. В конце первого года работы с детьми ими завоевано первое и 2 вторых места на открытом первенстве г. Минска, с тех пор количество наград воспитанников только увеличивается. Два сына Антонины Тасминской — Андрей и Вадим — тренируются у мамы, ребята — неоднократные призеры и победители областных  соревнований.

— Цель тренер-ской работы, —  поясняет  Антонина Вячеславовна, —  сформировать у детей позитивное отношение к действительности и приобщить  к здоровому образу жизни, связанному с желанием заниматься физической культурой и спортом, выработать стремление поддерживать себя в хорошей физической форме. Боевые искусства для детей — это умение постоять за себя, закаливание, а также физическое и духовное развитие. Особое место здесь занимает участие детей в соревнованиях, многие едут с волнением и страхом — в этом заключается их первый шаг к философскому понятию каратэ —  «Победе над собой». Спортивный бой — преодоление страха, тренировка силы воли и уверенности в себе, так как нужно выйти на татами и посмотреть партнеру в глаза! Главное здесь — не завоевать медаль, а показать и проверить силу духа, решительность и волю к победе! Ну, а когда соревнования завершаются еще и победой, — ребенок понимает, что только старания и настойчивость приведут его к результату. Ведь в основе каратэ — воспитание крепкого и сильного духа, способного преодолеть себя и свои слабости, препятствия и трудности, которые встречаются на тренировках, а затем — и в жизни. Дважды в году Несвиж  посещает генеральный директор федерации «Кекусинкай Будо каратэ» Дмитрий Эдуардович Алехнович, обладатель  5-го дана по каратэ, проводит мастер-классы. Эти тренировки и сборы полны полезной и увлекательной информации, дети долго находятся под впечатлением от общения с ним, ведь Дмитрий Эдуардович  еще тренирует и  белорусских спецназовцев!

Каждый учебный год  завершаем показательными выступлениями перед родителями. На летних каникулах  ходим в походы — и это уже стало традицией, проводим подвижные игры на свежем воздухе, конкурсы с призами… И напоследок хотелось бы сказать: «Жизнь одна и развиваться нужно всесторонне, гармонично,  с удовольствием и, конечно же, с пользой для здоровья!».

Закончив разговор о каратэ,  я не сразу отпустила  Антонину Тасминскую из редакции  — уж очень интересно было пообщаться с такой  целеустремленной и позитивной молодой женщиной, которая   не агитировала заниматься каратэ,  но убедила в необходимости делать ежедневную утреннюю зарядку. Сколько продержусь — не знаю, но бодрое утро без кофе уверило, что первая «Победа над собой» одержана. Как говорят восточные мудрецы: «Учитель приходит тогда, когда готов ученик…».

На фото: инструктор по каратэ — официальный представитель ОО «Белорусская Федерация Кёкусинкай будо каратэ»  А.В. Тасминская с обладателем серебра  областных соревнований Андреем Санько.

Ольга МАРЧЕНКО.

 

Гэтая сімпатычная і абаяльная жанчына заўсёды ў цудоўнай форме і ў цэнтры ўвагі. Яна — душа калектыву і зараджае ўсіх энергіяй. Без сумнення, ёй даравана ўменне ладзіць з людзьмі. На працягу 38 гадоў Святлана Урбан (на фота) з добрым настроем спяшалася штодзень на працу ў Навасёлкаўскі сельвыканкам, дзе яе чакалі неадкладныя справы. Практычна за кожнай з іх стаялі канкрэтныя людзі са сваімі клопатамі і праблемамі, дапамагчы якім — абавязак супрацоўнікаў мясцовай улады.

— Нарадзілася я ў Мінску, — расказвае Святлана Канстанцінаўна. — Але неўзабаве сям’я вырашыла пераехаць на Нясвіжчыну, у вёску Петухоўшчына, трэба было дапамагаць пажылым бацькам. Пасля школы паступіла ў Мінскі тэхнікум савецкага гандлю на аддзяленне правазнаўства. Дыпламаваным маладым спецыялістам і прыйшла ў сельвыканкам. За гэты час давялося там папрацаваць сакратаром, сем гадоў была старшынёй, пасля зноў вярнулася на пасаду сакратара. На заслужаны адпачынак выходзіла, будучы кіраўніком спраў сельвыканкама.

Ветлівая, добразычлівая, а яшчэ — і выдатны, граматны спецыяліст, Святлана Канстанцінаўна перад цяжкасцямі ніколі не пасавала. Наадварот, лічыла іх добрым стымулам у належным выкананні пастаўленых задач. Лідарскія якасці дапамаглі ёй хутка заваяваць аўтарытэт у працоўным калектыве і сярод вясковага насельніцтва. Гэты давер абавязваў да многага, яго трэба было апраўдваць. Такі жыццёвы прынцып заклалі бацькі: Святлана ведала, што нельга падводзіць лю-дзей, якія ў цябе вераць.

— Я заўжды ставіла сябе на месца таго чалавека, які звяртаўся да мяне па дапамогу, — гаворыць мая суразмоўца. — У маёй мамы было чулае сэрца, заўжды дапаможа ці справай, ці добрым словам падбадзёрыць. З дзяцінства помню, у бацькоўскай хаце пастаянна суседзі збіраліся. У нашай сям’і было заведзена клапаціцца пра бліжніх, суперажываць ім. Таму і сябе на якой другой працы нават уявіць не магла. І сёння ўдзячна лёсу, што ў жыцці ўсё так склалася, бо вельмі любі-ла сваю працу, людзей. На першы погляд, наша работа можа падацца сухой, нецікавай, бо трэба рыхтаваць шмат розных даведак, іншых дакументаў. Але не толькі паперамі займалася. Не зважаючы на стан душы, настрой, трэба было прыняць наведвальнікаў. Кожнага ўважліва выслухаць, унікнуць у праблему, якая яго прывяла, штосьці параіць, дапамагчы. Вядома ж, прыемна, калі чалавек пакідаў кабі-нет задаволеным. Часам людзі тэлефанавалі  па розных пытаннях. Іх таксама старалася выслухаць і, па магчымасці, вырашыць праблему, якая ўзнікла.

Святлана Канстанцінаўна і зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ад спраў вяскоўцаў не адышла, стала старастай вёскі Новыя Навасёлкі і аграгарадка Старыя Навасёлкі.

Калісьці выбранай справе назаўсёды прысвяціла сябе і ўжо сорак трэці год служыць людзям. Асаблівую ўвагу, як і раней, так і зараз, удзяляе адзінокім састарэлым.

Засталося дадаць, што мая суразмоўца — любячая і клапатлівая жонка, маці і бабуля. У мінулым годзе з мужам Юрыем Эдуардавічам яны адзначылі рубінавае вяселле, сорак першы год ідуць разам па жыцці. Добрымі, сумленнымі людзьмі выгадавалі сваіх дзяцей — сына і дачку, будучы ўпэўненымі, што дзеці вучацца на прыкладзе бацькоў. Зараз, бадзёрая і энергічная, Святлана Канстанцінаўна дапамагае гадаваць унучку Таню і ўнука Сашу. Вялікая і дружная сям’я ў бацькоўскай хаце любіць збірацца на святы, там родны чалавек абавязкова пачастуе пірагамі па фірменным рэцэпце. Дарэчы, як адзначае сама жанчына, галоўны сакрэт смачнай стравы — гатаваць яе з добрым настроем і любоўю. Руплівая гаспадыня не прывыкла падаць духам і адчайвацца, не дазваляе сабе сумаваць і скардзіцца, заўсёды занятая справай. Вось і зараз яе падаконнікі патанаюць у расадзе памідораў, перцаў, агуркоў, на днях было высеяна насенне баклажанаў.

Аксана ГРОХ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

 

Наталля Раўгейша — трактарыст-машыніст ААТ  «Нясвіжскі райаграсэрвіс». Адзіная ў Нясвіжскім раёне жанчына, якая кіруе трактарам. Уявіце сабе: жанчына і трактар!

Калі я ішла на сустрэчу з Наталляй Анатольеўнай, думала: а якая ж яна, як выглядае, як бу-дзем гутарыць? І вось я на парозе кватэры гераіні майго аповеду. Дзверы адчыніў гаспадар, Аляксей Іванавіч, з якім мы былі ўжо знаёмыя. Пра яго я пісала восенню. Тады, адказаўшы на некалькі маіх пытанняў, ён з гонарам прапанаваў: «А вы напішыце пра маю жонку, яна ў мяне таксама трактарыст-машыніст!» — «Хто?!» — вырвалася ў мяне здзіўленае. — «А як яна спраўляецца? З трактарам?». — «Добра спраўляецца!»

І я паабяцала напісаць…

Да мяне выйшла прыгожая, крыху за трыццаць, жанчына, і з прыемнай усмешкай запрасіла ў пакой, дзе праз слова-другое завязалася наша гутарка.

— Наталля, Вы калі-небудзь думалі ці, можа, марылі, што бу-дзеце працаваць на трактары?

— Ніколі. Ні думала, ні гадала, ні марыла, — з усмешкай адказвае Наталля. — Пасля адзінаццаці класаў паступіла ў Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж, скончыўшы які, паехала адпрацоўваць у вёску Касмовічы. Была прадаўцом у магазіне.

У тых жа Касмовічах дзяўчына пазнаёмілася з мясцовым хлопцам, сваім будучым мужам. Праз некаторы час маладыя пажані-ліся. У іх нарадзілася дачушка Валерыя. Калі была ў водпуску па доглядзе дзіцяці, які ўжо блізіўся да завяршэння, у маладой маці з’явілася ідэя: а ці не паспрабаваць сябе на трактары?! І яна накіравалася ў тадышнюю эксперыментальную базу «Ганусава». Дырэктарам прадпрыемства працаваў Анатоль Васільевіч Уласевіч, які падтрымаў ідэю маладой жанчыны і даў ёй накіраванне на набыццё спецыяльнасці трактарыста-машыніста.

Атрымаўшы 1 клас трактарыс-та ў 2009 годзе, спачатку была вучаніцай, а станоўча зарэкамендаваўшы сябе, Наталля засталася тут працаваць. Далей паставіла перад сабой мэту атрымаць 1 клас шафёра, з чым выдатна справілася. Такім чынам, за непрацяглы час жанчына навучылася кіраваць рознымі відамі транспарту.

Наталля ўспамінае:

— Калі першы раз прыйшла ў мужчынскі калектыў, страху не было. Проста хваляванне. Яны на мяне ўсе так глядзяць, а я  стаю і не ведаю, аб чым з імі гаварыць і як сябе паводзіць (смяецца. — Аўт.). Некаторыя спачатку гаварылі: табе трэба піражкі пячы ці ў той жа сферы гандлю працаваць, а ты — тут. Я адразу злавалася. Пасля ўсё стабілізавалася.

— Характар у Вас: адчайная, смелая, — кажу я.

— Не тое слова — характар … — з усмешкай адзначае Наталля.

У 2011 годзе ў маладой сям’і нарадзілася другая дачушка — Міланка. Тры гады ў сямейных клопатах прабеглі-праляцелі, і Наталля вярнулася на працу, але ўжо ў «Нясвіжскі райаграсэрвіс» (да яго далучылі эксперыментальную базу).

— Дырэктар Юрый Вікенцьевіч Скрыба, паставіўшы перад радам вялікіх трактароў, прапанаваў: «Выбірай, на чым будзеш працаваць! Я адказала, што ў мяне дзеці яшчэ малыя, трэба і ў школу ранкам сабраць, і ў садок, таму пажадана мець нарміраваны рабочы дзень. Паабяцаў нешта падабраць. Пахадзіла дзень-другі… І тут прыязджае вядучы інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Сяргей Сяргеевіч Плакса і кажа: «Трэба ехаць у Валожын па новы трактар». Я запытала, хто пае-дзе? «Каго-небудзь возьмем, нехта ж прыгоніць». А я, доўга не думаючы: «Не, хлопцы, паеду я сама!». І паехала. Прыгнала. Спачатку «шаланду» вялікую цягала трохвосную. Затым далі вялікі ПІМ, вазіла сянажную масу ў траншэі. Увосень падчапілі   плугі… А пазней замацавалася на ферме. Так мне было зручней. Рабочы дзень — з 8 гадзін раніцы да 17 вечара.

Наталля Анатольеўна абслугоўвае дзве фермы — МТФ «Ганусаўшчына» і ТФ «Вайнілавічы». Бывае, і ў іншым месцы трэба кагосьці замяніць. Яна раздае кармы жывёле, вывозіць арганіку, летам падвозіць ваду, перацягвае абсталяванне.

У сваім МТ3-952 сама можа замяніць радыятар, помпу, іншыя непаладкі ліквідаваць. З чым не спраўляецца, звяртаецца па дапамогу да таго ж слесара.

— Калі адбылася паломка на дарозе, напрыклад, кола «стрэліла», тэлефаную інжынеру, прывозяць іншае, сама адкручваю балты, могуць дапамагчы, а то і самой прыходзіцца. Па-рознаму бывае, — расказвае Наталля.

Уявіце сабе: адкруціць балты ў вялікім коле. Гэта колькі ж трэба прыкласці сіл жанчыне! Няхай прабачыць мяне прыгожая палова чалавецтва, але не кожная заменіць кола ў легкавым аўтамабілі, а тут — у трактары.

— Трактарам кіраваць цяжка? Вы не шкадуеце, што так радыкальна змянілі сваю прафесію?

— Трактарам кіраваць не цяжка. Проста там вельмі шумна і вялікая вібрацыя. А аб змене прафесіі ні разу не пашкадавала. Мне падабаецца мая работа. Трэба добрасумленна выконваць даручанае і тады не будзе ніякіх пытанняў і непаразуменняў. Нічога не збіраюся мяняць. Некаторыя кажуць: цяжка, кідай! Канешне, цяжка, рукі баляць. А я адказваю: «Як узяўся за гуж, не кажы што не дуж!».

Адносіны ў калектыве да жанчыны такія, як да ўсіх. Трэба, Анатольеўна! І яна згаджаецца. Села і паехала. І ў кіраўніцтва да Наталлі Анатольеўны не ўзнікае пытанняў. У яе адрас яны кажуць толькі добрыя словы. Дырэктар ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Юрый Скрыба: «Добра спраўляецца з абавязкамі, добрасумленная, парушэнняў не мае». Сяргей Плакса: «Выдатны, паспяховы работнік, многім маладым у яе ёсць чаму павучыцца. Спакойная, працавітая жанчына. У калектыве адносіны да Наталлі станоўчыя. Толькі на руках не носім (смяецца. — Аўт.).

За добрасумленную, бездакорную працу Наталля Раўгейша ў 2016 годзе атрымала Ганаровую грамату сельгаспрадпрыемства.

— Ці здаралася, што Вас спынялі інспектары ДАІ?

— Так, шмат разоў. Быў аднойчы цікавы выпадак. На Новы год спынілі, першае чысло было. Прывіталіся, прадставіліся. Цікавяцца: «А што, у Вас выхадных няма? Увесь калектыў адпачывае, а Вы працуеце?» Я пытаюся: «Якія вам дакументы паказаць?». А мне ў адказ: «Добра, едзьце! Шчаслівай дарогі!». А з дакументамі ў мяне заўсёды ўсё ў парадку.

— На першым месцы ў Вас сям’я ці работа?

— У мяне ўсё разам: сям’я, работа. Дзеці ў школе ў дзве змены. Я цэлы дзень — у кругавароце. Муж таксама рана ідзе на працу. Размяркоўваем абавязкі. Дачушкі дапамагаюць. Малодшая бярэ анучку, ёй трэба і тут павыціраць, і там, пасля па-хваліць сябе за работу: я дапамагла, я малайчына.

— Вы лічыце сябе шчаслівай жанчынай?

— Думаю, так. У мяне ўсё ёсць — сям’я, муж, дзеці. Галоўнае, каб усе былі здаровыя.

Падчас гутаркі з Наталляй у нейкі момант у мяне мімаволі прабегла думка, што сачу за тым, як паводзіць сябе мая суразмоўца. Стрыманая, спакойная, культурная, з усмешкай на твары, не па ўзросце мудрая. Адным словам, мне імпанавала яе манера гаварыць, трымаць асанку. Стала прыемна ад таго, што яна менавіта такая, якая ёсць. А яшчэ яна мэтанакіраваная, з цэльным характарам.

— Канкрэтную мэту паставіла перад сабой і паступова іду да яе вырашэння. Усяму свой час. Усё рэалізоўваецца паступова. Навошта марыць дасягнуць таго, чаго нельга дасягнуць, — працягвае жанчына.

За 12 гадоў сумеснага жыцця ў сям’і Раўгейшаў склаліся свае правілы і традыцыі. На святы ездзяць да бацькоў, прывіваючы тым самым дзецям любоў да спадчыны, да малой радзімы, выхоўваючы лепшыя чалавечыя якасці і рысы характару.

На свята 8 Сакавіка муж дорыць Наталлі кветкі, а дачушкі — сувеніры ды паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі для любай матулі. А яна, у сваю чаргу, як добрая і клапатлівая жонка і мама, накрывае сваім родным святочны стол ва ўтульнай кватэры, дзе шмат прыгожых пакаёвых раслін, любоў да якіх Наталля пераняла ад сваёй матулі.

Напрыканцы нашай шчырай, цёплай гутаркі Наталля пажадала ўсім жанчынам, матулям, бабулям моцнага здароўя, удачы, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, дабрабыту і простага жаночага шчасця.

Няхай жа і ў яе сям’і пануюць любоў, шчасце, утульнасць і цеплыня. Няхай лёгка і ўдачліва вырашаюцца яе мэты і планы, а ў душы жывуць спакой і гармонія.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

 

Галіна Іванаўна Нікіціна (на фота) амаль дваццаць гадоў працавала  сакратаром Сноўскага сельскага Савета. Да людзей заўсёды была ўважлівай і клапатлівай, з адкрытай душой і сэрцам, чулай да чужых праблем і справядлівай дарадцай.

— Да нас, у сельсавет, людзі ішлі са сваімі бедамі і радасцямі, — прыгадвае Галіна Іванаўна, — каму пасведчанне аб нараджэнні выпісаць, каму — аб смерці, тут і паспачуваць чалавеку трэба было. Лю-дзям старэйшага ўзросту дапамагалі разабрацца ў спадчынных пытаннях. У той час сакратару даводзілася вялікі аб’ём работы выконваць па пашпартызацыі насельніцтва, гэта ўжо пазней у сельсавеце ўвялі пасаду пашпартысткі. Вяла я і ўрачыстыя рэгістрацыі шлюбу, яны ў нас праходзілі на высокім узроўні. Для ўрачыстасці мелася і спецыяльнае памяшканне, і ўсю рэгістрацыю старалася прадумаць да дробязей.

…Пасля заканчэння Смальянскага сельскагаспадарчага тэхнікума па спецыяльнасці “аграном” у 1954 годзе яна як малады спецыяліст была накіравана ў Бярозаўскі раён, адтуль разам з му-жам Аляксандрам Карнеевічам перабралася ў Івацэвіцкі, пасля, у 1964 годзе, — у Нясвіжскі, на Сноўшчыну. У калгасе імя Калініна ўладкавалася намеснікам брыгадзіра на агарод, муж — ветурачом. Сям’і спецыялістаў гаспадарка выдзеліла добраўпарадкаваную кватэру.

— На працу ў мясцовы сельскі Савет у 1966 годзе мяне парэкамендаваў тадышні старшыня калгаса Якаў Васільевіч Аляксанкін, — прыгадвае Галіна Іванаўна. — Мне, па праўдзе, шанцуе на добрых людзей. З цёплынёй успамінаю сваіх калег: старшыню сельсавета Міхаіла Ягоравіча Антошына, галоўнага бухгалтара Галіну Яфімаўну Віннічак, начальніка ваенна-ўліковага стала Мікалая Ільіча Румянцава. Гэта былі цудоўныя людзі — мудрыя, тактычныя. Я ўдзячная ім за дапамогу і падтрымку. Цяжкавата было спачатку, але нічога, здаецца, спраўлялася. На курсы спецыяльныя мяне не адпраўлялі, займалася самаадукацыяй — знаёмілася з рашэннямі Вярхоўнага Савета БССР, выпісвала газеты і часопісы, каб быць у курсе спраў. У нас было паразуменне і з кіраўніцтвам мясцовага калгаса, працавалі мы ў адной звязцы. Сумесна вырашалі набалелыя пытанні, павышалі ўзровень жыцця людзей. І наш Сноўскі сельскі Савет у пачатку 80-х гадоў прызнаваўся адным з лепшых у вобласці, рэспубліцы. Гэта была агульная заслуга калектыву сельвыканкама, дэпутатаў, старастаў вёсак. Кожны быў на сваім месцы.

Канешне, кантактаваць з людзьмі, своечасова рэагаваць на іх што-дзённыя запыты, быць пастаянна адкрытым і шчырым — дастаткова складана. Але магчыма. Трэба любіць месца, дзе жывеш, атуляць клопатам і ўвагай кожнага, малога і старога. І сёння Сноўскі сельвыканкам — у надзейных руках. Галіне Іосіфаўне Карпей і Яўгеніі Іванаўне Радаман жадаю поспехаў на іх няпростым шляху.

Аксана ГРОХ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

 

С 5 по 9 февраля в г. Серпухов Московской области  проводилась Международная научно-практическая конференция учащихся и студентов «Молодежь и инноватика», в которой принимала участие десятиклассница ГУО «Солтановщинский УПК д/с-СШ» Полина Голобурдо.

За доклад «Путь к храму» Полина награждена дипломом І степени. Руководитель работы Ж.А. Санько, учитель информатики и географии.

Тамара БЛИЗНЮК,

начальник сектора дошкольного, общего среднего и специального  образования

отдела образования, спорта и туризма

Несвижского райисполкома.

 

Современная школа призвана не только давать учащимся  знания в различных областях науки, готовить их к самостоятельной жизни, помогать с выбором профессии, но и  прививать любовь к прекрасному, воспитывать эстетический вкус.

В государственном учреждении образования «Средняя школа № 1 г. Несвижа» вот уже 13 лет гостеприимно открывает двери перед всеми любителями прекрасного  школьный музей искусств, знакомит подрастающее поколение  с современным искусством родного края, помогает в исследовательской работе по изучению художественного пространства современной Несвижчины,  воспитывает  чувство прекрасного, любовь к красоте, интерес к произведениям искусства различных жанров, стилей, техник. В музее были организованы выставки  Марины Коноваловой, Светланы Кандыбович, Олега Прокорины, Ольги Короткевич  и других художников. Последние 5 лет стало доброй традицией ко дню рождения школьного музея, 5 февраля,  организовывать выставки юных художников, учащихся художественного класса ГУО «Несвижская детская школа искусств». Этот год не стал исключением. 31 января открылась выставка работ семиклассницы Ирины Дылевской. Юная художница учится в 3 классе Несвижской ДШИ. Занимается в классе Марины Петровны Коноваловой. Педагог и стала идейным вдохновителем выставки под названием «Моя Вселенная».

В центре экспозиции — картины, написанные юной художницей с использованием различных техник: мастехина, сепии, белой пастели, акварели, гуаши. Картины выражают чувства и фантазии, полёт мысли и воображения автора.  По словам Ирины, самой любимой картиной является «Розовый рассвет», выполненный гуашью. Одной из интереснейших работ является картина «Венецианские мотивы». Глядя на это произведение, ощущаешь себя героем венецианского карнавала, участником необычного волшебного действия.

На открытие выставки были приглашены учащиеся детской школы искусств, педагоги, ученики 6-7 классов нашей школы. Поддержать Ирину пришли и её близкие — мама Ольга Викентьевна, бабушка, тётя,  одноклассники, друзья.

«Я рисую мой мир, мир красок, света, мечты и красоты», —  таково  кредо юной художницы. Хочется, чтобы красота,  чистые детские мечты, таинственный и чарующий мир искусства помогли нашим детям вырасти добрыми, любящими и понимающими прекрасное. Мы приглашаем всех желающих до 30 марта посетить выставку Ирины Дылевской, познакомиться с работами юной художницы, прикоснуться к чудесному миру фантазии и мечты.

Елена КОПЫТКО,

заместитель  директора

по учебной работе

ГУО «Средняя школа

№ 1 г. Несвижа».

Фото Светланы ПОЛЬСКОЙ.

 

 

 

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.