Першыя трактары выйшлі ў поле. На Нясвіжчыне пачаліся вясновыя работы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пятніцу на палях раёна пачаліся вясновыя работы. Адкрыў сезон механізатар СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Віжык. Ён на трактары МТЗ-1221 з агрэгатам Д-056 падкормлівае шматгадовыя і лугавыя травы.

У суботу механізатар ААТ “Юшавічы” Сяргей Ванагель (на здымку) вывеў свой трактар МТЗ-82 з раскідвальнікам РУ-1600 на падкормку пашы. Уносіць калій. Як расказаў “НН” галоўны аграном таварыства Фёдар Іёдзік, услед пойдуць на падкормку траў Аляксандр Янскі на МТЗ-82 з РДУ-1,5 і Віктар Лепяціла на МТЗ-1221 з Z-80. Азімыя збожжавыя на ўсёй 900-гектарнай плошчы падкорміць       КАСам Сяргей Кішко на агрэгаце “Раса”.

У панядзелак да падкормкі траў прыступілі ў ЗАТ “1 Мая”.

Усяго па стане на 20 сакавіка ў раёне было падкормлена 662 га лугоў, пашы і шматгадовых траў.

Уносіць мінеральныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу пачалі механізатары ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.