Прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Выбраны новы старшыня Нясвiжскага раённага Савета дэпутатау

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На першай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася 28 лютага, дэпутаты выбралі кіраўніцтва прадстаўнічага органа раённай улады, сфарміравалі рабочыя органы, зацвердзілі план работы і адразу ж уключыліся ў дзейнасць з асаблівай адказнасцю і поўнай аддачай.

Перад прысутнымі выступіў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Ён павіншаваў дэпутатаў з выбраннем.

— Ад імя райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў хачу пажадаць новаму дэпутацкаму корпусу раёна поспехаў у няпростай дэпутацкай дзейнасці, умацавання сувязей са сваімі выбаршчыкамі і  апраўдання іх даверу, — сказаў ён. — А дэпутатам 27-га склікання  выказаць цёплыя і сардэчныя словы ўдзячнасці за дзейсную і плённую працу ў саставе дэпутацкага корпуса райсавета, важкі ўклад у далейшае дынамічнае рашэнне сацыяльна-гаспадарчых задач, мэтанакіраваную работу з выбаршчыкамі і забеспячэнне грамадскай стабільнасці.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання па Гарадзейскай выбарчай акрузе № 46, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання па Нясвіжскай выбарчай акрузе № 45, дырэктар ДУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы» Людміла Вітко.

На  першай сесіі раённага Савета былі разгледжаны пытанні прызнання паўнамоцтваў дэпутатаў Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, выбрання старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, пастаянных камісій Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў і іх кіруючых органаў, стварэння  прэзідыума Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, а таксама зацверджаны план работы раённага Савета дэпутатаў на II — IV кварталы 2018 года.

Па выніках тайнага галасавання на пасаду кіраўніка прадстаўнічага органа раённай улады быў выбраны Валерый Лазюк (на фота), які працаваў раней старшынёй Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Яго кандыдатуру народныя выбраннікі падтрымалі аднагалосна. Дэпутаты адзначалі прафесіяналізм Валерыя Міхайлавіча, дзелавую хватку і чалавечыя якасці, якія дазваляюць яму не толькі граматна выстройваць работу Савета, дабівацца вырашэння праблем выбаршчыкаў, але і годна прадстаўляць Нясвіжчыну на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Падзякаваўшы калегам за аказаны давер, Валерый Міхайлавіч заявіў, што асновай дзейнасці сфарміраванага Савета стане вопыт дэпутатаў папярэдняга склікання, што дазволіць захаваць пераемнасць, забяспечыць спакойную, узгодненую і канструктыўную работу пры ўдумлівых падыходах у інтарэсах справы і людзей.

Намеснікам старшыні райсавета быў выбраны Міхаіл Афанасік, дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Лермантаўскай выбарчай акрузе № 4, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама. Яго кандыдатура таксама была падтрымана дэпутатамі аднагалосна.

Чарговым этапам дзейнасці новага дэпутацкага корпуса стане правядзенне першых арганізацыйных сесій у Гарадзейскім пасялковым і сельскіх Саветах дэпутатаў па выбарах іх кіруючых органаў.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.