Сёлета ў Нясвіжы з’явіцца яшчэ адзін сноўскі магазін

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гандлёвым аддзеле  СВК “Агракамбінат Сноў” нас праінфармавалі, што будынак знаходзіцца  па адрасе: вул. Ленінская, 155. Гаспадарка выкупіла яго ў КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” (там знаходзіўся прадуктовы магазін). Яго плошча — 140 квадратных метраў. Снаўчане плануюць размясціць там прадуктовыя і прамысловыя тавары.

Інжынер-будаўнік агракамбіната Юрый Шарапа расказаў, што хутка пачнецца рамонт памяшканняў. Зрабіць трэба многае. Але ў гэтым годзе крамабудзе ўведзена ў строй дзеючых. Такая стаіць задача.

Гэта будзе ўжо трынаццатая фірменная кропка СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе аказваюцца паслугі гандлю і грамадскага харчавання. Акрамя таго, пастаянна на маршрутах працуюць чатыры аўтамагазіны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.