Тэхніка гатова да выхаду ў поле. Праведзены рамонт культыватараў, АКШ, АПП, збожжавых сеялак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нягледзячы на сакавіцкія маразы, якія, здавалася, надоўга адкладуць тэрміны вясновых сельгасработ, у ААТ “Новае жыццё” не зніжалі тэмпаў падрыхтоўкі да пасяўной. На гэтым тыдні слупок тэрмометра ўжо з мінуса пераходзіў на плюс, а гэта значыць, што сяўба яравых культур усё бліжэй. І першае, чаму надаецца самая пільная ўвага, — гатоўнасць тэхнікі.

Механізатар Аляксандр Смірноў своечасова і якасна падрыхтаваў трактар да тэхагляду

Як расказаў намеснік дырэктара па механізацыі Юрый Яраш, у гаспадарцы на лінейку гатоўнасці ўся пасяўная тэхніка была пастаўлена яшчэ да пачатку сакавіка. Праведзены рамонт культыватараў, АКШ, АПП, збожжавых сеялак. Частка трактароў дзяржаўны тэхнічны агляд прайшла яшчэ ў пачатку месяца, астатнія —16 сакавіка.

— У нас стаіць задача ў пасяўную кампанію ўвайсці з адрамантаванай корманарыхтоўчай тэхнікай, — гаворыць Юрый Міхайлавіч, — гэтыя работы плануем завяршыць да 10 красавіка. Прадэфектаваны кормаўборачныя камбайны і закуплены запчасткі. Ужо адрамантаваны КВК-800, цяпер займаемся “Нью Холандам”, граблямі і касілкамі. На машынным двары ніколі не адкладаем на заўтра тое, што можна зрабіць сёння. Таму ў рамонтных майстэрнях работа ідзе поўным ходам. Механізатары стараюцца, працуюць якасна. Ведаюць, што вясновая кампанія год корміць. Таму паломак у полі дапусціць ніяк нельга, там кожная хвіліна дарагая.

У асноўным тэхніку ў акцыянерным таварыстве механізатары рамантуюць уласнымі сіламі. Каманда  тут падабрана вопытная і працавітая, таму ўвесь працэс ідзе па плане. На МТП “Аношкі” ёсць і брыгада па рамонце тэхнікі. У яе ўваходзяць токар, два зваршчыкі і шэсць слесараў, тры з якіх заняты рамонтам нескладаных сельскагаспадарчых машын (баронаў, культыватараў). Тры слесары рамантуюць трактары, а таксама займаюцца капітальным рамонтам рухавікоў. Мужчыны сваю справу ведаюць на “выдатна”.

Афарбоўкай сельгастэхнікі займаліся слесары Яўген Карачун і Мікалай Акулік

Свае задачы па рамонце механізатар Мікалай Акулік і слесар-наладчык Сяргей Яраш выконваюць на “выдатна”

— У гэтым годзе мы вырашылі пайсці па іншай схеме, — працягвае расказваць Юрый Яраш. — У водпуск механізатараў адпускалі пасля рамонту замацаванай за імі тэхнікі. Як гаворыцца, зрабіў справу — гуляй смела. І быў вынік, бо людзі былі зацікаўленыя. Так, напрыклад, культыватары і раскідвальнікі арганічных угнаенняў на лінейку гатоўнасці ў нас практычна ўсе сталі яшчэ ў канцы снежня.

Як толькі дазволіць надвор’е, першымі ў поле з сеялкамі плануюць накіраваць  Віктара Буйко на “Фэндце-930” з пасяўным агрэгатам “Амазоне Авант 6000” і Сяргея Абрамовіча на трактары “Беларус-3522” з пасяўным агрэгатам АППМ-6Д “Бярэсце”. Таксама на сяўбе яравых культур бу-дзе задзейнічаны і Дзмітрый Юрашчык з сеялкай “Лемкен Сапфір”. Сеяць цукровыя буракі давераць вопытным механізатарам Івану Антановічу і Міхаілу Гукалу, кукурузу — Івану Акуліку, Адаму Банецкаму і Аляксандру Смірнову.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.