Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

У Нясвіжскім раёне — новы старшыня і два новыя кавалеры ордэна Маці

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 1 0

Пост опубликован: 08.03.2018

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка даў згоду на прызначэнне на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя Салаў’я. Новага кіраўніка зацвердзілі на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася 7 сакавіка.

 



Прадставіў новага кіраўніка губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка. Генадзь Міхайлавіч Салавей нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Тупалы Навагрудскага раёна. У 1983 г. скончыў Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. Працаваў заатэхнікам у калгасе імя Леніна Нясвіжскага раёна. Пасля заканчэння ў 1988 г. Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «заатэхнія» працаваў заатэхнікам па свінагадоўлі гэтай жа гаспадаркі, з 1989 года па 1992 год  — загадчык свінафермы «Чанавічы» калгаса імя Леніна. З 1992 па 1997 гг. ён — старшы заатэхнік калгаса. Затым Генадзь Салавей быў намеснікам старшыні СКГ «Лань» па жывёлагадоўлі. У 1999 годзе яго абралі старшынёй праўлення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Лань», з 2011 года Генадзь Міхайлавіч — дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж».

У 2012 г. ён закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 2012 года яго прызначылі першым намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. З лістапада 2012 года Генадзь Салавей узначальваў Клецкі раённы выканаўчы камітэт.

У падтрымку кандыдатуры новага старшыні выступілі  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Гарадзейскай выбарчай акрузе № 46, старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза «БелАПС», старшыня Мінскага абласнога савета Аграпрамсаюза, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман і дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Лысіцкай выбарчай акрузе № 23, старшыня Нясвіжскага раённага савета Аграпрамсаюза, дырэктар ААТ «Гарадзея» Мікалай Салавей.

Уручаючы пасведчанне старшыні Нясвіжскага райвыканкама, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што Генадзь Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе кампетэнтным кіраўніком, яму ўласцівыя дзелавітасць і мэтанакіраванасць.

Затым старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка правёў цырымонію ўзнагароджання шматдзетных маці ордэнам Маці. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 23 лютага 2018 года № 78, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны дзве жыхаркі раёна: Аксяневіч Вікторыя Віктараўна — хатняя гаспадыня з вёскі Грускова — і Янцэвіч Алена Цярэнцьеўна — аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Сейлавічы».

Да ведама: Аксяневіч Вікторыя Віктараўна разам з мужам Міхаілам Іванавічам, работнікам СВК «Агракамбінат Сноў», выхоўваюць 5 дзяцей. Старэйшаму сыну Іосіфу — 10 гадоў, малодшай дачцэ Марыі ў маі споўніцца 4. Сям’я Аксяневіч карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у аднавяскоўцаў. Паразуменне, адказнасць, павага, клопат адзін пра аднаго, поўны давер — вось асноўныя характарыстыкі сям’і Аксяневіч.

Янцэвіч Алена Цярэнцьеўна разам з мужам Іванам Іванавічам працуюць у ААТ «Сейлавічы», выхоўваюць 6 дзяцей: 3 хлопчыкаў і 3 дзяўчынак. Малодшай дачцэ Анастасіі ў красавіку споўніцца два гады. Старэйшай дачцэ Дзіяне ўжо 20 гадоў, дзяўчына працуе эканамістам у Нясвіжскім райспажыўтаварыстве. Сям’я Янцэвічаў моцная, дружная і працавітая.

Цяпер у раёне 53 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

1 Comment

1 Comment

  1. Аноним:

    А навогул, цi можа жанчына быць кавалерам?

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!