Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

У Заазер’і маладыя супрацоўнікі Дэпартамента аховы ўспомнілі гісторыю Беларусі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

На мінулым тыдні ў Цэнтры народнай творчасці ў аграгарадку Заазер’е прайшоў інтэлектуальны конкурс “Эрудыт” (фота 1). Удзел у ім прынялі 24 маладых супрацоўнікі ад Мінскага абласнога ўпраўлення і 20 прадстаўнікоў ад упраўлення па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Каманды-ўдзельніцы былі сфарміраваны па зборным прынцыпе. Нясвіжскі аддзел Дэпартамента аховы прадставіў міліцыянер роты міліцыі сяржант міліцыі Раман Кулеш (фота 2). У Дэпартаменце аховы малады чалавек працуе са жніўня мінулага года, да гэтага скончыў Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці “тэхнік-праграміст”, адслужыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.



Фото 1

— У такіх мерапрыемствах удзельнічаю з вялікім задавальненнем, — падкрэсліў у гутарцы з карэспандэнтам “НН” Раман Кулеш. — Тут можна праверыць свае веды, а таксама даведацца нешта новае, пашырыць свой кругагляд.

Конкурс “Эрудыт” уключаў у сябе пяць этапаў, удзельнікам кожнай з каманд неабходна было адказаць на пытанні рознай ступені цяжкасці. Усе пытанні былі прысвечаны Рэспубліцы Беларусь — асноўным дасягненням навукі і культуры, героям нашай краіны і сусветна знакамітым людзям, якія нарадзіліся ў Беларусі, гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыне. Рабяты ўспаміналі пра героя Чылі — ураджэнца Беларусі геолага Ігната Дамейку, прэзідэнта Гавайскай рэспублікі — знакамітага нашага земляка Мікалая Судзілоўскага, а таксама той факт, што бабруйчане ганарацца тым, што іх майстры выраблялі мэблю для Крамлёўскага палаца з’ездаў і іншае.

Фото 2

 

Інтэлектуальнае мерапрыемства прайшло на адным дыханні. Усе маладыя супрацоўнікі паказалі дастойны ўзровень ведаў па прапанаванай тэме конкурсу. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі (фота 3). Прыемным і пазнавальным завяршэннем праграмы конкурсу стала займальная экскурсія па залах палацава-замкавага комплексу “Нясвіж”.

 

Фото 3

Фото 4

— 2018 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам малой радзімы. Развіваць і адраджаць сваю малую радзіму — абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. І ў першую чаргу гэта абавязак маладога пакалення, — адзначыў памочнік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Нясвіжскага аддзела Дэпартамента аховы старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Трусевіч (на фота 4 справа). — І гэты конкурс накіраваны на патрыятычнае выхаванне маладых супрацоўнікаў, павышэнне ўзроўню іх службовай культуры і паглыбленне ведаў пра гісторыю і нацыянальны здабытак нашай дзяржавы.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!