Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Зорны калейдаскоп выступленняў і ўзнагарод

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.03.2018

Як мы паведамлялі, справаздачнымі канцэртамі завяршылі 2017-ы і пачалі 2018-ы год установы культуры раёна. Лепшыя нумары змаглі ўбачыць несвіжане і госці горада на  VII раённым фестывалі аматарскай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”, які прайшоў у РЦК.



Выкладчык класа харэаграфіі Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Лабаза ўзнагароджана за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё харэаграфічнага мастацтва. Яе выхаванцы — калектыў “Онікс” — прадставілі беларускі народны і сучасны танцы. На сцэну РЦК выйшаў асноўны склад. Вясной 2017 года ў абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва “ХОРЕОГРАФиЯ” ў Салігорску нашы дзеці занялі першае і трэція месцы сваімі танцавальнымі замалёўкамі. У 2017 годзе калектыў стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу “Залатая пчолка”, дзе бралі ўдзел больш 10 краін, сярод якіх — Расія, Украіна, Таджыкістан, Казахстан, Польшча, Чэхія, Румынія, Балгарыя, Фінляндыя.

Запомніўся дзяўчаткам і летні Міжнародны фестываль “Крышталёва грона”, дзе яны прадстаўлялі Нясвіж у Закарпацці, у горадзе Вінаградаў. Там яны ўвайшлі ў тройку лепшых.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

(Больш падрабязней — у нумары «НН» за 07.03.2018)

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!