Акцыя “За бяспеку разам”. Выяўлены факты парушэння супрацьпажарных норм і правілаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Найважнейшы прыярытэт для нясвіжскіх выратавальнікаў пры абследаванні прыватных домаўладанняў грамадзян — бяспека жылля.

Нясвіжскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі правёў пажарна-прафілактычную работу ў рамках акцыі “За бяспеку разам”. Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі — пенсіянеры, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, асобы, якія злоўжываюць спіртным, шматдзетныя сем’і. Практычна ў кожным другім домаўладанні выяўлены факты парушэння супрацьпажарных норм і правілаў. Здавалася б, што можа быць прасцей — вызваліць праводку з-пад шпалер і не паліць у хаце?

Пры праверцы жылога сектара работнікі РАНС звярталі ўвагу жыхароў на спраўнасць пячнога ацяплення, стан электраправодкі, праводзілі інструктажы аб правілах карыстання адкрытым агнём, рэкамендавалі ўсталяваць пажарныя апавяшчальнікі, кансультавалі па асобных пытаннях.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.