Экспрэс-інфармацыя. Апошнія актуальныя навіны АПК

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

.Па стане на 24 красавіка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне пасеяна 7485 га збожжавых і зернебабовых (94 % да плана). Уся яравая сяўба праведзена на плошчы ў 46,4 % ад неабходнага.

.Цукровыя буракі пасеяны на 3354 гектарах (63 %). ААТ “Новае жыццё” і “Гарадзея” завяршылі гэту работу. На фінішнай прамой — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (98 %) і ДП “ЭБ “Свеклавічная” (94 %).

.Кукурузы ўсяго пасеяна 319 га: 219 — у “Новым жыцці”, 95 — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 5 — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”.

.Механізатар “Снова” Андрэй Шарамета 23 красавіка прыступіў да пасадкі бульбы. Занёс на свой рахунак першыя 6 гектараў. Гэтая культура зойме ў агракамбінаце 100 гектараў, а ўсяго па раёне — 159 га.

.Другую падкормку азімых збожжавых азотнымі ўгнаеннямі механізатары правялі на плошчы 5872 га, у т.л. за апошні дзень — на 700 га. Гэта работа вялася і на пасевах азімага рапсу.

.У сельгаспрадпрыемствах раёна пачаўся пашавы перыяд. На пашы зараз знаходзіцца 1695 кароў і цялушак. Гэта 10 гуртоў: 5 — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, столькі ж — у ААТ “Юшавічы”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.