Механізатар Александр Сукала ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду ў Палацы Рэспублікі групе працаўнікоў Беларусі былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод узнагароджаных — механізатар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандр Сукала. З рук Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэя Кабякова ён атрымаў медаль “За працоўныя  заслугі”.

СУКАЛА Аляксандр Пятровіч,
трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства
“Нясвіжскія Астроўкі”

Аляксандр Пятровіч у “Нясвіжскіх Астроўках” шчыруе 13 гадоў. У свой час закончыў Ляхавіцкі саўгастэхнікум, адслужыў у арміі, працаваў у суседнім, Карэліцкім раёне. На нясвіжскай зямлі таксама зарэкамендаваў сябе добрасумленным, адказным чалавекам. На трактары “Джон Дзір” ён культывуе глебу і сее збожжавыя, у час жніва ўбірае іх на камбайне “Мега”. Нарыхтоўвае кармы на комплексе “Ягуар-870”. На трактары “МТЗ” развозіць кармы па фермах.

Механізатар актыўна працуе зараз на вясновых палявых работах. Пасеяў 235 гектараў яравых збожжавых. Цяпер сее цукровыя буракі. Іх занёс на свой рахунак 132 гектары.

Калі Аляксандр Сукала вярнуўся са сталіцы з узнагародай, мы набралі нумар яго мабільнага тэлефона.

— Настрой добры! — расказаў Аляксандр Пятровіч. — Цяпер трэба працаваць яшчэ лепш. Узнагарода абавязвае.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.