На Нясвіжчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  

Жыхары Нясвіжчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскім  суботніку, які адбыўся 21 красавіка. Ён праводзіўся на працоўных месцах,  на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, у парках і населеных пунктах. Калектыў “НН” таксама ўнёс свой уклад у агульную справу  — супрацоўнікі газеты наводзілі парадак у палацава-паркавым комплексе Рдултоўскіх і па ходзе дзеяння не забывалі пра свае прамыя абавязкі. Для вас, дарагія чытачы, мы падрыхтавалі некалькі нататкаў і фотарэпартаж, героямі якога, магчыма сталі і некаторыя з вас. 

Калектыў Нясвіжскага РЭС, філіяла РУП «Мінскэнерга» — «Стаўбцоўскія электрычныя сеці» на суботнік выйшаў амаль у поўным складзе

Абнаўленне дарожнай разметкі на Нясвіжскай аўтастанцыi выконваюць работнікі філіяла «Аўтамабільны парк № 8» ААТ «Минскаблаўтатранс»

У Нясвіжскім аддзеле Дэпартамента аховы

 

Педагогі Нясвіжскай гімназіі на праполцы кветнікаў

Прыгожыя кветкі высаджваюць навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа

Супрацоўнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (аг. Сноў)

 

 

 

Навядзенне парадку на тэрыторыі. РУП «Нясвіжскае ЖКГ»

 

Разам з калектывам ДУА «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа «Караблік  дзяцінства» у субботніку прымалі удзел і бацькі  выхаванцаў дзіцячай установы

Прадстаўнікі творчага калектыву «НН». Мы заўсёды ў цэнтры падзей!

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.