Несвіжане сталі мадэлямі для карцін вядома мастака

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава вядомага на Нясвіжчыне мастака, скульптара і паэта, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алега Пракарыны.

Карціны, напісаныя алейнымі фарбамі на палатне і аб’яднаныя ў экспазіцыю пад сімвалічнай назвай “Пара”, прыцягваюць увагу гледачоў свежымі, пяшчотнымі і ў той жа час насычанымі колерамі, праз якія вобразы сапраўдных жанчын праступаюць загадкава і таямніча, пакідаючы прастору для фантазіі тым, хто на іх глядзіць. Мастак наўмысна выпісаў кожны жаночы вобраз больш яскрава і старанна, чым мужчынскі побач з ім, нібы падкрэсліваючы гэтым, што тон у адносінах двух чалавек задае менавіта жанчына. Яна зараджае гэтыя адносіны сваімі эмоцыямі, надае ім сваю афарбоўку ў самых розных адценнях — ад лёгкіх і светлых да напружана-трагічных.

Як прызнаўся сам аўтар работ, мадэлямі для карцін па-служылі нашы суайчынніцы — зусім юныя навучэнкі Няс-віжскага каледжа імя Якуба Коласа, больш дарослыя прыхільніцы воднага турызму і нават спецыяліст аднаго з сельгаспрад-прыемстваў. Мужчынскія ж вобразы, у якіх таксама ёсць рысы рэальных людзей, у большай ступені сталі параджэннем фантазіі мастака і паслужылі свое-асаблівым “фонам” для жаночай прыгажосці.

Дарэчы, працаваў Алег Вікенцьевіч над сваімі творамі з мінімальным выкарыстаннем класічнага пэндзля, больш тут спатрэбіўся нож і мастыхін, якімі ён размяркоўваў па палатне фарбу.

— Можа, гэта таму, што я больш усё-такі рэзчык па дрэве, чым мастак, — з усмешкай патлумачыў ён прысутным.

Так гэта ці не, аднак відавочна адно — на карціны з выставы “Пара” хочацца глядзець і гля-дзець, таму што кожная з іх утрымлівае сваю загадку, якая зусім не спяшаецца быць разгаданай.

Прыходзьце, глядзіце і напаўняецеся прыгажосцю. Выстава “Пара” чакае вас у салоне-галерэі “Скарбніца” да канца красавіка.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.          

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.