Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Новыя тэхналогіі на службе ў жывёлаводаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У жывёлагадоўлі асобая роля адводзіцца малочнаму накірунку. Гэта падкрэсліў у сваім выступленні на рэспубліканскай нарадзе па развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Вынікі работы малочнай галіны сведчаць аб  тым, што  раён паступова нарошчвае аб’ёмы вытворчасці гэтай важнай прадукцыі, пастаўшчыка “жывых грошай”. Так, у першым квартале 2018 года атрымана 327428 ц малака, што на 8333 ц болей, чым было летась за гэты ж перыяд. Тэмп росту склаў 102,6 %. У т.л. на 29,9 % павялічылася  валавая вытворчасць малака ў ААТ “Лань-Нясвіж”, на 11,2 % — у ААТ “Сейлавічы”, на 7,4 % — у ЗАТ “1 Мая”, на 5,4 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.



На 17 кілаграмаў вырасла сярэдняя прадуктыўнасць адной каровы і яна дасягнула 1896 кілаграмаў. І калі летась у першым квартале 2-тысячны надой і вышэй быў у чатырох гаспадарках, сёлета — у пяці (дабавілася ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”).

Або возьмем апошнія пяць гадоў. У 2013 г. валавая вытворчасць малака ў раёне складала 107 тысяч тон. Надой на 1 карову — 6821  кг — быў лепшым у вобласці і адзін з лепшых у рэспубліцы. У 2017 г. вал дасягнуў больш за 132  тысячы тон. Прадуктыўнасць каровы — 7707 кг — вышэйшая ў рэспубліцы.

Праўда, ёсць гаспадаркі, якія пачалі губляць малако, у некаторых знізіліся сярэднясутачныя прывагі жывёлы. Зменшыўся працэнт таварнасці малака па раёне, а ў 8-і гаспадарках ён не дасягнуў 90 %. Стаіць задача выправіць справу, дабіцца рытмічнасці ў вы-творчасці і рэалізацыі прадукцыі.

Адным са складнікаў з’яўляецца актыўная мадэрнізацыя вы-творчасці, будаўніцтва новых і рэканструкцыя дзеючых малочнатаварных фермаў. 60 % іх маюць сучасныя тэхналогіі ўтрымання і даення. Утрыманне жывёлы — беспрывязное, даенне — у спецыяльных залах з устаноўкамі “Паралель” ці “Карусель” або робатамі. У раёне — 18 даільных залаў, на 6 фермах працуюць робаты. Зманціравана 2 адзінкі абсталявання “манарэйка” з камп’ютарным кіраваннем функцый даення. 77 % дойнага статка ўтрымліваецца на такіх сучасных фермах, на іх атрымліваюць больш за 80 % малака.

Што даюць новыя тэхналогіі? Вельмі многае. Па-першае, выручаюць падчас няхваткі рабочых рук. Па-другое, выключаюць чалавечы фактар, залежнасць якасці малака ад старанняў (ці не старанняў) людзей, паляпшаючы пры гэтым якасць.

Першапраходцам укаранення робатадаення ў нашым раёне  стала ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, дзе ў канцы 2010 года пабудавалі новую МТФ “Макашы”. Што  дала дыктатура новых тэхналогій гаспадарцы? Аб гэтым нам расказалі лічбы, якія прадаставілі экана-місты гаспадаркі.

Агульныя інвестыцыі ў будаў-ніцтва фермы склалі 2536,5 тысячы дэнамінаваных рублёў, сярод іх — крэдыты банка, бюджэтныя  і ўласныя сродкі. Тэрмін  акупнасці па праекце  меркаваўся 8 гадоў. Фактычна ферма акупіла  сябе за 5 гадоў. Усё малако, што на ёй пачалі атрымліваць, пайшло экстра-класам, а дагэтуль “экстры” ў гаспадарцы не было зусім. Сярэдняя цана рэалізацыі  малака без  падатку на дабаўлены кошт выглядала па ферме наступным чынам: у 2011 г. — 0,19 руб./кг,  у 2012 г. — 0,37, у 2013 г. — 0,39, у 2014 г. — 0,49, у 2015 г. — 0,5, у 2016 г. — 0,54 руб./кг. Па ўзыходзячай ішла і выручка ад рэалізацыі  малака. Без падатку на дабаўлены кошт адпаведна па прыведзеных  вышэй гадах: 468,1 тыс. руб., 1158,6  тыс. руб., 1263,5 тыс. руб., 1573,6 тыс.  руб., 1579,9 тыс. руб., 1667,9 тысячы рублёў.

Асобна варта спыніцца на паказчыках мінулага года. Сярэдні кошт рэалізацыі малака на МТФ “Макашы” дасягнуў 0,72 рубля за 1 кг. Выручка ад рэалізацыі — 2201 тысяча рублёў. Зразумела, што і прыбытак летась — 762 тыс. руб. — павялічыўся даволі значна: больш чым на 200 тысяч рублёў у параўнанні з 2016 годам. Летась акцыянернае таварыства пачало здаваць малако на Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання. Там стандарты якасці значна адрозніваюцца ад іншых малакаперапрацоўчых прад-прыемстваў,  патрабаванні больш жорсткія. Таму класам “экстра”  з МТФ “Макашы”  пайшло яго 94,4 %, астатняе — вышэйшым гатункам. Але, дзякуючы больш высокім расцэнкам, фінансавы бок  справы выглядае  значна лепей.

— “Клецкай крыначцы”  здаём цяпер  малако экстра-класа па 62 капейкі за літр, Мінскаму  гармалзаводу № 1 — па 62 капейкі, а Нясвіжскаму заводу дзіцячага харчавання — па 75 капеек, —  растлумачыў дырэктар  ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца.

Выгада ад новых тэхналогій відавочная.

— Дзе б мы былі, калі б не наша рабатызаваная  ферма?! — гаворыць эканаміст Ірына Капцова. — Выручка паднялася. Своечасова плацім  людзям зарплату, укладваем сродкі ў вытворчасць. Мадэрнізуем і будуем новыя жывёлагадоўчыя памяшканні. Своечасова рамантуем і набываем новую тэхніку, гаручае, удабрэнні, насенне. Забетанавалі ўсе пад’езды да сіласных і сянажных траншэй, паляпшаем якасць кармоў пры іх закладцы. Заасфальтавалі дарогу на МТК № 4, пад’езды да цялушачнікаў. Штогод уводзім па два жылыя дамы, своечасова  пагашаем крэдыты, што бяром у банку на будаўніцтва. Грошы патрэбны, і малочная галіна дае іх штодзённа. Таму  пра яе трэба дбаць.

Надоі ў гаспадарцы паступова растуць. Раней у дзень прадавалі 8 тон малака, цяпер — 22.

У акцыянерным таварыстве і зараз ідзе будаўніцтва — клюшачніка на МТФ “Астроўкі”. Будынак гэты — пераходны з 2017 года, здадуць у снежні бягучага.

Мадэрнізацыя ў малочнай, ды і мясной галіне раёна  працягваецца. У спісе пераходных з мінулага года будоўляў таксама — кароўнікі з даільнымі малочнымі блокамі: на МТФ “Юшавічы” ААТ “Юшавічы”, на МТФ “Андрушы” ААТ “Сейлавічы”, на МТФ “Маляўшчына” ДП “ЭБ “Свеклавічная”. А таксама кароўнік на МТФ “Новыя Навасёлкі” ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, кароўнікі на МТФ “Андрушы” ААТ “Сейлавічы” і на МТФ “Карцэвічы” ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, цялятнікі на МТФ “Круты Бераг” ААТ “17 Верасня” і на ферме “Чанавічы” ААТ “Лань-Нясвіж”.

У праграму будаўніцтва  жывёлагадоўчых аб’ектаў на 2018 год па  Нясвіжскім раёне ўвайшлі кароўнік з даільным малочным блокам  на ферме “Пукелеўшчына”, цялятнік на ферме “Чанавічы” і цялушачнік на ферме “Міцькавічы” ААТ “Лань-Нясвіж”, два кароўнікі і даільны  малочны блок на ферме “Дубейкі” ЗАТ “1 Мая”, кароўнікі ў ААТ “Юшавічы” і эксперыментальнай базе “Свеклавічная”, два цялушачнікі  на ферме “Дубрава” ААТ “Гара-дзея”, адзін — на  ферме “Грыцкевічы” ААТ “Грыцкевічы”. На ферме “Еськавічы” ААТ “17 Верасня” пабудуюць памяшканне для адкормачнага  пагалоўя. Працягвае абнаўляць і расшыраць вытворчую базу галіны СВК “Агракамбінат Сноў”. Два цялушачнікі тут мяркуюць сёлета пабудаваць у Сычах, памяшкан-     не для адкорму  буйной рагатай жывёлы — у Хвоеве, памяшканне для маладняку на дарошчванні — у Друцкаўшчызне. Увод названых аб’ектаў запланаваны на снежань. На парадку дня — і будаўніцтва ў раёне 26 сіласна-сянажных траншэй. Якасныя кармы — таксама адзін са складнікаў высокіх надояў і прывагаў.

Аналізуючы вынікі работы жывёлаводаў раёна і звяраючы справы землякоў з тымі задачамі, што паставіў на нарадзе па сельскай гаспадарцы Кіраўнік дзяржавы, з задавальненнем адзначыла адну акалічнасць. “Пагалоўе буйной рагатай жывёлы неабходна павялічваць, зыходзячы з крытэрыя: адна галава — на адзін гектар сельгас-угоддзяў”, — ставілася задача. У нашым раёне налічваецца 67142 галавы буйной рагатай жывёлы — на 60,2 тысячы гектараў сельгасугоддзяў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!