Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Прэзідэнт аб ролі СМІ: не факт, што ядзерная зброя больш магутная

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю СМІ ў сучасным свеце, дзе на першы план выходзяць не ўзброеныя сутыкненні, а інфармацыйныя войны. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.



«Сродкі масавай інфармацыі адным ударам могуць падмяць так, што становіцца страшна», — сказаў Кіраўнік дзяржавы. «Менавіта інфармацыйныя войны сталі адметнай рысай XXI стагоддзя. Сродкі масавай інфармацыі ператварылі ў зброю. І, ведаеце, гэта зброя больш магутная, чым ядзерная. Таму што малы зарад у выглядзе нейкай навіны імгненна ахоплівае ўсю планету. І па сіле знішчальнага ўздзеяння, не факт, што ядзерная зброя больш магутная», — адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у гэтых умовах галоўная задача, якую ставіць час, — барацьба за розумы і душы людзей. «Калі мы не авалодаем розумам і душамі беларусаў, мы суверэнную і незалежную краіну ў такім класічным выглядзе ніколі не пабудуем», — падкрэсліў ён. Прэзідэнт адзначыў, наколькі насычана інфармацыйная прастора. «Прэса, тэлебачанне, інтэрнэт паглынаюць наш час і запаўняюць свядомасць. Любая інфармацыя распаўсюджваецца са скорасцю гуку. І пазітыўная, і негатыўная. І ўсё гэта ператварылася сёння ў інфармацыйную вайну. І мы гэта бачым паўсюдна», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пад-крэсліў, што Беларусь — выключна мірная краіна. «Ніякая агрэсія ніколі не будзе зыходзіць з нашай зямлі. Але і ў крыўду мы сябе не павінны даваць як у ваенных, так і ў інфармацыйных адносінах. Гарачай вайны быць не можа сёння. Усё пачынаецца з вас. На пярэдні план выхо-дзіце вы —  журналісты. Ваша задача — фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб’ектыўную падачу матэрыялу, шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!