Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Разгортваюцца вясновыя  палявыя работы. Азотнымі ўгнаеннямі на 8 красавіка падкормлена  570 гектараў азімых збожжавых культур

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.04.2018

Каб нарасціць аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі пры найменшых затратах, неабходна  павысіць эфектыўнасць выкарыстання прыродных, матэрыяльных, фінансавых і працоўных рэсурсаў. Такую задачу Прэзідэнт  Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў на рэспубліканскім  семінары-нарадзе “Аб развіцці  вёскі і павышэнні  эфектыўнасці аграрнай галіны”, які прайшоў у Мінску на мінулым тыдні.



У гэтыя дні, калі на палях разгортваюцца вясновыя  палявыя работы, тэзісы нарады па АПК неадкладна  ператвараюцца ў жыццё. На ўліку — кожная гадзіна вясновага дня, бо ён, як вядома, год корміць. Спознішся хоць крыху — недабярэш ураджаю. Лыжка, як кажуць, патрэбна да абеду.

У яркі, сонечны дзень нядзелі  велікодныя званы пераклікаліся з рытмічным рабочым гулам тэхнікі на палях. Запозненая вясна  прымушае хлебаробаў працаваць аператыўна, ушчыльняць рабочыя  дні і гадзіны. Сучасны рытм жыцця ў аграпрамысловым  комплексе патрабуе  высокапрадукцыйна выкарыстоўваць тэхніку.

Так, 8 красавіка ў раёне азотнымі ўгнаеннямі было падкормлена  570 гектараў азімых збожжавых культур. У т.л. 156 га — у ЗАТ “1 Мая”, 130 га — у ААТ “Гарадзея”, 124 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, па 80 га — у ААТ “Грыцкевічы” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

У панядзелак мой тэлефонны званок застаў механітара ЗАТ “1 Мая” Аляксандра Мамчыца ўжо, канешне, у полі. Іменна ён на агрэгаце “Раса” падкормлівае азімыя. Аляксандр Ільіч расказаў, што ў сем гадзін раніцы ён запраўляе сваю тэхніку гаручым, а ў 7.30 — ужо ў полі. Угнаенне КАС яму падвозіць  механізатар Аляксандр Табароўскі. А саму запраўку агрэгата ажыццяўляў палявод Анатоль Рэут. У нядзелю яны ўносілі мінералку па азімай пшаніцы каля вёскі Лазавічы.

— Было свята, Вялікдзень. Але ж калі трэба папрацаваць — значыць, трэба, — упэўнены механізатар. — “Раса” мая не падводзіць, таму што своечасова раблю тэхнічнае абслугоўванне, хутка ліквідую дробныя непаладкі, калі здараюцца. Працую на гэтым агрэгаце ўжо дзесяць  гадоў, з першага дня, як  набылі яго ў гаспадарку. Работы  хапае. Вось і зараз трэба падкарміць усе 1100 гектараў азімых збожжавых. А каб мы працавалі спарней, удзельнікаў палявых работ  кормяць у полі — абедамі і падвячоркамі.

Шчыравалі ў нядзелю на азі-міне таксама  механізатары Алег Банецкі з ААТ  “Гарадзея”, удабрэнне якому падвозілі  Віктар Абрагімовіч і Мікалай Собалеў; Юрый Апановіч з СВК  “Агракамбінат Сноў”, дзе падвозкай КАСа займаліся  Мікалай Курленя і Ігар Пятліцкі; Анатоль Богдан  з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (мінералку на МТЗ-1221 тут падвозілі Яўген Цар і Уладзімір Світэнка). Уносяць КАС у гэтых гаспадарках таксама агрэгаты “Раса”.

Трэба адзначыць, што  ўжо 5 красавіка былі падкормлены  азотам апошнія гектары азімых збожжавых  у ААТ “Новае жыццё”. Тут прыцягнулі да справы  арэндаваную тэхніку. А 7 красавіка “закрыў” апошнія гектары  механізатар ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Віталь Навоша.

Па стане на раніцу 10 красавіка ў гаспадарках, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, было падкормлена 10407 га азімых збожжавых, што складае 71,1 %  ад неабходнага. А падкарміць іх сёлета патрэбна 14632 гектары.

Пашырыўся фронт іншых работ. 9 красавіка механізатары раёна прыступілі да закрыцця вільгаці ў глебе. За дзень было  зроблена 1082 га. Найбольш — у “Агракамбінаце Сноў” (294 га), у “ЭБ “Свеклавічная” (155 га), “Нясвіжскіх Астроўках” (150 га). У некаторых гаспадарках вядуць ворыва глебы. Азотныя  ўдабрэнні атрымліваюць пасевы азімага рапсу і шматгадовыя травы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!