Сцяг працоўнай славы, яравая сяўба… і іншыя навіны сельскай гаспадаркі раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сцяг працоўнай славы на цэнтральнай плошчы Нясвіжа раніцай 19 красавіка быў узняты ў гонар механізатара ААТ “Новае жыццё” Юрыя Ханцэвіча. На трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з КШП-10 ён падрыхтаваў да сяўбы яравых культур 461 гектар глебы.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 19 красавіка ў сельгаспрадпрыемствах раёна пад яравую сяўбу было падрыхтавана 6940 га глебы (27 % да плана). У т.л. за апошні дзень — 1361 га, гэта болей, чым напярэдадні. Высокую дзённую прыбаўку далі механізатары ААТ “Лань-Нясвіж” (180 га), СВК “Агракамбінат Сноў” (156 га), ААТ “Гарадзея” (120 га).

Яравая сяўба праведзена на 6415 гектарах, у т.л. за апошні дзень — на плошчы 1160 га. Найбольшыя плошчы, на якіх насенне лягло ў глебу за дзень 18 красавіка — у “Гарадзеі” (135 га), ЗАТ “1 Мая” (134 га), ААТ “Лань-Нясвіж” (130 га), “Новае жыццё” (119 га).

Збожжавых і зернебабовых пасеяна 5382 га (68 % да плана). За апошні дзень — 737 га (нагадаем: напярэдадні дзённая прыбаўка па раёне складала 687 га). Паспяхова завяршылі сяўбу збожжавых СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Новае жыццё”. На фінішную прамую выйшлі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”. А найбольшую дзённую прыбаўку за 18 красавіка мелі “Лань-Нясвіж” (130 га), “1 Мая” (102 га), “Гарадзея” (75 га).

Пад яравую сяўбу ўнесена амаль 575 тысяч тон арганікі. У апошні дзень — 20,3 тысячы тон. Значную яе колькасць раскідалі ў полі за дзень механізатары “Снова” — больш за 7 тысяч тон, “Гарадзеі” — 2,3 тысячы, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 1,6 тысячы тон.

На палях сельгаспрадпрыемстваў раёна пачалася другая падкормка азотам азімых збожжавых і рапсу. Так, збожжавыя культуры падкормлены на плошчы 3057 гектараў.

У ААТ “Новае жыццё” прыступілі да сяўбы кукурузы. Займаюцца гэтым механізатары Адам Банеўскі і Іван Акулік. На іх рахунку ўжо 42 гектары. А ўсяго гэта культура зойме ў гаспадарцы 800 га.
“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.