Супрацоўнічаць па ўсіх напрамках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Малдовай па ўсіх напрамках, якія цікавыя гэтай краіне, заявіў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.

«Хачу сказаць проста і даступна, няхай нас пачуюць і ў Амерыцы, і ў Еўрасаюзе, і на Усходзе: у нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва. Мы гатовы з вамі супрацоўнічаць, пачынаючы ад ВПК (калі вам гэта патрэбна) і заканчваючы любой грамадзянскай прадукцыяй, сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь гатова дзейнічаць максімальна хутка, калі да гэтага будуць гатовы малдаўскія партнёры. «Мы гатовы настолькі, наколькі гатовы вы. Давайце не будзем траціць часу», — заклікаў Кіраўнік нашай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што Беларусі і Малдове не трэба замыкацца на звычайным гандлі, а трэба ствараць сумесныя прадпрыемствы. Работа ў гэтым напрамку вядзецца ўжо даўно, аднак яе трэба актывізаваць. «Больш таго, мы падрыхтуем вам спецыялістаў», — дадаў Прэзідэнт.

blr.belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.