Творчыя калектывы Нясвіжчыны працягваюць дастойна прадстаўляць малую радзіму

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

. Учора ў Мінску адбыліся абласное і гарадское ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь. На іх выступілі ўзорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”, калектывы Гарадзейскага цукровага камбіната — народны ансамбль песні “Забава” і народны ансамбль танца “Узорыца”, а таксама салісты РЦК Ларыса Пархановіч і Таццяна Мароз.

. У суботу, 14 красавіка, у суседнім Клецку пройдзе Х абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”. У ім прымуць удзел і прадстаўнікі нашага раёна — дзіцячы танцавальны калектыў “Онікс” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў і танцавальны ансамбль “Аксаміт” філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы. Аб выніках фестывалю мы паведамім у наступных нумарах “НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.