«… Яны былі шчаслівыя, яны пазнавалі свет праз мастацтва”

Поделитесь с друзьями
  • 3
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

“Весела і дружна жылі дзеці ў горадзе Н. Кожны дзень яны пачыналі з творчасці… Яны былі шчаслівыя, яны пазнавалі свет праз мастацтва”, — гэтымі цудоўнымі словамі пачаўся справаздачны канцэрт Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, які адбыўся ў раённым цэнтры культуры.

І сапраўды, усе, хто пабываў на ім, атрымалі выдатную магчымасць судакрануцца з сапраўднай, глыбокай і па-асабліваму шчырай творчасцю. Творчасцю, наро-джанай дзіцячымі душамі.

Уражанне “экскурсіі ў казку” ахапіла прысутных яшчэ ў фае РЦК, дзе была адкрыта выстава навучэнцаў мастацкага аддзялення школы (фота 1). Тут навакольны свет паўстаў у разнапланавых работах выхаванцаў педагогаў Аксаны Шыцько і Марыны Канавалавай, у якіх і фантазійныя, і рэалістычныя вобразы былі аднолькава цікавымі і загадкавымі, а колеры то разбягаліся па паперы мноствам розных адценняў, то збіраліся ў самую простую мінімалістычную мелодыю. Простую, але ад таго не менш цікавую.

Фота 1

Фота 2

Пасля знаёмства з выставай дзіцячых работ усе перайшлі ў глядзельную залу, дзе ўвагай прысутных безраздзельна завалодалі юныя музыканты і танцоры. Дарэчы, як патлумачыла дырэктар Нясвіжскай ДШМ Ядвіга Туркова, многія ўдзельнікі справаздачнага канцэрта ўжо мелі вопыт выступленняў на конкурсах рознага ўзроўню і прадставілі гледачам менавіта конкурсныя творы, якія гучалі ўпэўнена, зладжана і пераканаўча. Гледачы горача апладзіравалі зводнаму хору (фота 4), ансамблю хлопчыкаў, хору 1 класа, лаўрэату ІІ ступені V ад-крытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні “Крутагорскія зарніцы-2018 ” у г. Дзяржынску вакальнаму ансамблю “Гармонія” пад кіраўніцтвам Яны Пазняк, дуэту піяністаў Яўгена Казлоўцава і Арцёма Марозава, ансамблям цымбалістаў (кіраўнік — Таццяна Ратомская), народных інструментаў (кіраўнік — Аляксей Буглай), скрыпачоў (кіраўнік — Святлана Ярмак), лаўрэату міжнародных і абласнога фестываляў, калектыву народнага танца “Онікс” (кіраўнік — Кацярына Лабаза), асобным салістам — скрыпачу Мікалаю Рабцаву, флейтыстцы Аніце Бушыла, дамрысту Уладзіславу Міклашу, трубачу Паўлу Крывароту, уладальніцы дыплома ІІ ступені абласнога адборачнага тура VІІІ рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча ў г. Салігорску, цымбалістцы Ганне Абрамовіч (фота 3), акардыяністцы Валянціне Цар, лаўрэату ІІІ ступені V адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні “Крутагор-скія зарніцы-2018 ” у г. Дзяржынску Ульяне Бушыла.

Фота 3

Фота 4

Асобнай арыгінальнай і ўражваючай часткай канцэрта стаў нумар “Голуб” (фота 2), падрыхтаваны навучэнцамі і выпускнікамі тэатральнага аддзялення пад кіраўніцтвам педагога Ганны Лысенка. Выкананы ў жанры пантамімы, ён без усялякіх слоў расказаў аб важнасці прысутнасці светлай і прыгожай мары ў жыцці чалавека і аб тым, што казцы і цуду заўсёды ёсць месца ў нашым жыцці. Трэба толькі не баяцца іх туды пусціць.

Працягам гэтай узнёслай тэмы стала цудоўная песня Алега Елісеенкава “Ляці, голуб”, якая прагучала ў феерычным выкананні лаўрэата І ступені V адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні “Крутагорскія зарніцы-2018” у г. Дзяржынску Ільі Драбатуна (фота 6). Гэты 12-гадовы хлопчык прымусіў залу замерці ў адзіным шчымлівым парыве таго самага сапраўднага захаплення, калі ад чалавека застаецца толькі сэрца і слых. Авацыі, якія прымусілі юнага спевака выйсці на паклон яшчэ раз, сталі выдатным пацвярджэннем таго, што ў сапраўднага талента няма ні ўзросту, ні нацыянальнасці, ні яшчэ якіх-небудзь прыкмет, акрамя здольнасці абуджаць усё самае лепшае ў душах людзей.

Фота 5

Фота 6

Дарэчы, разнапланавы і разнажанравы канцэрт склаўся ў адзінае цэлае дзякуючы ўжо згаданаму вышэй тэатральнаму аддзяленню ДШМ. Яго навучэнцы Андрэй Жук, Дзіяна Селіванава, Ксенія Гірдзюк, Мілана Каралёва, Мілана Калевіч, Ганна Воранава, Вераніка Грышына, Ксенія Кухарчык і Яна Вінель так спрытна “склейвалі” канцэртныя нумары сваімі міні-выступленнямі, што музычна-тэатралі-заваная дзея ні на хвіліну не адпусціла ўвагі гледачоў і на паўтары гадзіны “забрала” іх са звыклай рэальнасці, паказаўшы ім іншы свет — “Свет вачыма дзяцей”.

У канцы канцэрта дырэктар Нясвіжскай ДШМ Ядвіга Туркова (фота 5) шчыра падзякавала вучням і педагогам за старанную працу, а бацькам юных артыстаў — за цярпенне і падтрымку. Яна таксама выказала ўдзячнасць за ўвагу старшыні райвыканкама Генадзю Салаўю, які асабіста прысутнічаў на музычна-мастацкім свяце школы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 3
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.